Logo Polskiego Radia
Print

Памёр знакаміты расейскі паэт Яўген Еўтушэнка

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 02.04.2017 09:23
Еўтушэнка не раз заяўляў, што зьвязаны зь Беларусьсю і выступаў у абарону рэпрэсаваных.
wikimedia commons/ Cybersky / CC BY-SA 3.0

У пятніцу 1 красавіка ва ўзросьце 85 гадоў памёр знакаміты расейскі паэт Яўген Еўтушэнка. Як паведаміў яго сын, паэт доўгі час хварэў на рак ныркі. Яўген Еўтушэнка адышоў без пакутаў, у атачэньні жонкі і сыноў – перадае інфармагенцтва ТАСС.

З 12 сакавіка Яўген Еўтушэнка знаходзіўся ў клініцы амэрыканскага гораду Талса (штат Аклахома). У Злучаныя Штаты паэт пераехаў у 1991 годзе разам з сям’ёй, але рэгулярна наведваў радзіму.

Еўтушэнка – аўтар больш за 150 кнігаў, якія перакладзены на многія мовы сьвету. У 1963 годзе ён быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію па літаратуры. Еўтушэнка быў яскравым прадстаўніком гуманістычнага пакаленьня «шасьцідзесятнікаў», асудзіў увядзеньне савецкіх танкаў у Прагу.

Яўген Еўтушэнка ня раз заяўляў, што ён моцна зьвязаны зь Беларусьсю, паколькі ягоная маці была беларускай. У 2011 годзе ён выступаў у падтрымку арыштаванага кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі, паэта Ўладзімера Някляева, зь якім сябраваў. Яўген Еўтушэнка прасіў пахаваць яго ў расейскім пісьменьніцкім пасёлку Перадзелкіна, побач з паэтам Барысам Пастарнакам.

tass.ru/svaboda.org/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт