Logo Polskiego Radia
Print

Бобу Дылану нарэшце ўручылі Нобэлеўскую прэмію

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 02.04.2017 11:20
Уручэньне адбылося падчас тайнай цырымоніі.
wikimedia commons/Alberto Cabello from Vitoria Gasteiz/CC BY 2.0

Бобу Дылану ў Стакгольме патаемна ўручылі Нобэлеўскую прэмію па літаратуры за 2016 год. Амэрыканскі музыкант, паэт і бард атрымаў Нобэлеўскі дыплём і мэдаль падчас закрытай для прэсы цырымоніі з удзелам 12 прадстаўнікоў Швэдзкай акадэміі.

Сакратар Акадэміі Сара Даніюс напісала, што ўрачыстасьць прайшла «ў цудоўнай атмасфэры». Пасьля ўручэньня прэміі, сяброў Швэдзкай акадэміі запрасілі на канцэрт, які адбыўся ў кангрэс-цэнтры Water Front у Стакгольме. Падчас выступу нобэлеўскі ляўрэат ані словам не прыгадаў пра нядаўна ўручаную ўзнагароду.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт