Logo Polskiego Radia
Print

Папа Францішак не адменіць паломніцтва ў Эгіпет

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.04.2017 11:37
Паводле прэс-сакратара Ватыкану, пілігрымка Папы рымскага адбудзецца згодна з плянам.
PAP/EPA/CLAUDIO PERI

Папа Францішак не адменіць паломніцтва ў Эгіпет
Паводле прэс-сакратара Ватыкану, пілігрымка Папы рымскага адбудзецца згодна з плянам.
Прэс-сакратар Ватыкана Грег Бэрк (Greg Burke) паведаміў, што нягледзячы на апошнія тэракты паломніцтва Папы рымскага ў Эгіпет адбудзецца згодна з плянам. Папа Францішак накіруецца з двухдзённым візытам у Эгіпет 28 красавіка.
Учора на плошчы Сьвятога Пятра Папа рымскі рашуча асудзіў тэракты, зьдзейсьненыя ля копцкіх касьцёлаў, але не ўспомніў пра паломніцтва ў Эгіпет. Камэнтатары мяркуюць, што Францішак не хацеў спалучаць тэрактаў з плянаванай паездкай. Яны падкрэсьліваюць, што Папа катэгарычна супраць меркаваньня, што атакі ісламскіх тэрарыстаў, гэта канфлікт паміж рознымі цывілізацыямі й рэлігіямі.
Паломніцтва Папы рымскага ў Эгіпет адбудзецца пад лёзунгам „Папа міру ў Эгіпце міру”. Падчас яго заплянаваная сустрэча Францішка й суніцкага рэлігійнага лідара Ахмэда аль-Таеба, які ўчора рашуча асудзіў напады на копцкія сьвятыні.
аз

Прэс-сакратар Ватыкану Грэг Бэрк (Greg Burke) паведаміў, што нягледзячы на апошнія тэракты паломніцтва Папы рымскага ў Эгіпет адбудзецца згодна з плянам. Папа Францішак накіруецца з двухдзённым візытам у Эгіпет 28 красавіка.

Учора на плошчы Сьвятога Пятра Папа рымскі рашуча асудзіў тэракты, зьдзейсьненыя ля копцкіх касьцёлаў, але не ўспомніў пра паломніцтва ў Эгіпет.

Камэнтатары мяркуюць, што Францішак не хацеў спалучаць тэрактаў з плянаванай паездкай. Яны падкрэсьліваюць, што Папа катэгарычна супраць меркаваньня, што атакі ісламскіх тэрарыстаў - гэта канфлікт паміж рознымі цывілізацыямі й рэлігіямі.

Паломніцтва Папы рымскага ў Эгіпет адбудзецца пад лёзунгам „Папа міру ў Эгіпце міру”. Падчас яго заплянаваная сустрэча Францішка й суніцкага рэлігійнага лідара Ахмэда аль-Таеба, які ўчора рашуча асудзіў тэракты ў копцкіх сьвятынях.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт