Logo Polskiego Radia
Print

Улады Эгіпту ўводзяць у краіне надзвычайнае становішча

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.04.2017 13:08
У выніку апошніх тэрактаў у копцкіх сьвятынях у Эгіпце загінулі 44 чалавекі.
PAP/EPA/MOHAMED HOSSAM

Улады Эгіпту ўводзяць у краіне надзвычайнае становішча
У выніку апошніх тэрактаў у копцкіх сьвятынях у Эгіпце загінулі 44 чалавекі.
Урад Эгіпту ўхваліў увядзеньне ў краіне трохмесячнага надзвычайнага становішча. Раней пра гэткі намер паведаміў прэзыдэнт Абдэль Фатах аль-Сісі ў сувязі з тэрактамі ў копцкіх сьвятынях у краіне.
Нагадаем, у іх выніку загінулі 44, параненыя былі больш за 100 чалавек. Рашэньне аб увядзеньні надзвычайнага становішча павінен яшчэ зацьвердзіць парлямэнт.
Адказнасьць за абодва тэракты ўзяла мясцовая радыкальная арганізацыя, зьвязаная зь Ісламскай дзяржавай.
аз

Урад Эгіпту ўхваліў увядзеньне ў краіне трохмесячнага надзвычайнага становішча. Раней пра гэтыя пляны паведаміў прэзыдэнт Абдэль Фатах аль-Сісі ў сувязі з тэрактамі ў копцкіх сьвятынях у краіне.

Нагадаем, у іх выніку загінулі 44 асобы, параненыя былі больш за 100 чалавек. Рашэньне аб увядзеньні надзвычайнага становішча павінен яшчэ зацьвердзіць парлямэнт.

Адказнасьць за абодва тэракты ўзяла на сябе мясцовая радыкальная арганізацыя, зьвязаная зь Ісламскай дзяржавай.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт