Logo Polskiego Radia
Print

Падазраваны ў стакгольмскім тэракце ўзбэк прызнаў сваю віну

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.04.2017 15:24
Швэдзкая паліцыя пацьвердзіла, што Рахмат Акілаў знаходзіўся ў іх поле зроку.
PAP/EPA/FREDRIK SANDBERG

Швэдзкая паліцыя пацьвердзіла, што Акілаў знаходзіўся ў іх поле зроку. Ён быў прыхільнікам тэрарыстычнай арганізацыі «Іслямская дзяржава».
У 2014-м Акілаў падаў прашэньне аб прытулку ў Швэцыі. У сьнежні мінулага года яму было адмоўлена і загадана пакінуць тэрыторыю каралеўства на працягу чатырох тыдняў, аднак Акілаў схаваўся і быў абвешчаны ў вышук для прымусовай дэпартацыі.
7 красавіка на Дратнінгатан – галоўнай пешаходнай вуліцы Стакгольма – грузавік заехаў у натоўп. Машына спынілася пасьля таго, як урэзалася ў вітрыну адной з крамаў. У выніку наезду загінулі чатыры чалавекі: двое грамадзян Швэцыі, брытанец і бэльгіец. 15 чалавек атрымалі раненьні і траўмы.
.....

Швэдзкая паліцыя пацьвердзіла, што Рахмат Акілаў знаходзіўся ў іх поле зроку. Ён быў прыхільнікам тэрарыстычнай арганізацыі «Іслямская дзяржава».

У 2014-м Рахмат Акілаў падаў прашэньне аб прытулку ў Швэцыі. У сьнежні мінулага года яму было адмоўлена і загадана пакінуць тэрыторыю каралеўства на працягу чатырох тыдняў, аднак Акілаў схаваўся і быў абвешчаны ў вышук для прымусовай дэпартацыі.

7 красавіка на Дратнінгатан – галоўнай пешаходнай вуліцы Стакгольма – грузавік заехаў у натоўп. Машына спынілася пасьля таго, як урэзалася ў вітрыну адной з крамаў. У выніку наезду загінулі чатыры чалавекі: двое грамадзян Швэцыі, брытанец і бэльгіец. 15 чалавек атрымалі раненьні і траўмы.

lenta.ru/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт