Logo Polskiego Radia
Print

Копцкая царква ў Эгіпце прыняла рашэньне абмежаваць сьвяткаваньне Пасхі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.04.2017 15:34
Рашэньне зьвязана з нядаўнімі тэрактаў на вернікаў царквы на поўдні краіны.
PAP/EPA/MOHAMED HOSSAM

Копцкая царква ў Эгіпце прыняла рашэньне абмежаваць сьвяткаваньне Пасхі пасьля нядаўніх тэрактаў на вернікаў царквы на поўдні краіны.
«Беручы пад увагу цяперашнія акалічнасьці і нашую салідарнасьць з сем’ямі ахвяр, мы абмяжоўваем сьвяткаваньня Велікодных сьвятаў падчас службаў у цэрквах», – напісана ў заяве герархаў.
У нядзелю здарыліся два тэракты ў копцкіх цэрквах, у якіх разам загінула 45 чалавек, а дзесяткі параненыя. Да атакаў прызналася Ісламская дзяржава.
Прадстаўнікі коптаў патлумачылі, што ў адрозьненьні ад папярэдніх гадоў у храмах ня будзе дэкарацый, а памяшканьні, прызначаныя для прыёмаў вернікаў, якія хочуць падзякаваць за сьвяты, будуць зачыненыя.
З нагоды Вялікадня копцкі патрыярх Александрыі звычайна пасьля службы раздае дзецям цукеркі. Гэтая частка таксама адмененая.

Копцкая царква ў Эгіпце прыняла рашэньне абмежаваць сьвяткаваньне Пасхі пасьля нядаўніх тэрактаў на вернікаў царквы на поўдні краіны.

«Беручы пад увагу цяперашнія акалічнасьці і нашую салідарнасьць з сем’ямі ахвяр, мы абмяжоўваем сьвяткаваньня Велікодных сьвятаў падчас службаў у цэрквах», – напісана ў заяве герархаў.

У нядзелю здарыліся два тэракты ў копцкіх цэрквах, у якіх разам загінулі 45 чалавек, а дзесяткі параненыя. Да атакаў прызналася Ісламская дзяржава.

Прадстаўнікі коптаў патлумачылі, што ў адрозьненьні ад папярэдніх гадоў у храмах ня будзе дэкарацый, а памяшканьні, прызначаныя для прыёмаў вернікаў, якія хочуць падзякаваць за сьвяты, будуць зачыненыя.

З нагоды Вялікадня копцкі патрыярх Александрыі звычайна пасьля службы раздае дзецям цукеркі. Гэтая частка таксама адмененая.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт