Logo Polskiego Radia
Print

Расея назвала правакацыяй арышт Італіяй крадзенага крымскага віна

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.04.2017 14:15
На выставе Vanitaly ў Вероне расейцы на сваім стэндзе прасоўвалі віно з акупаванай тэрыторыі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Расея назвала правакацыяй арышт Італіяй крадзенага крымскага віна
На выставе Vanitaly ў Вероне расейцы на сваім стэндзе прасоўвалі віно з акупаванай тэрыторыі.
У МЗС Расеі заявілі, што разглядаюць „інцыдэнт з арыштам крымскага віна” на выставе ў Вероне як правакацыю. Пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік расейскага зьнешнепалітычнага ведамства Марыя Захарава, перадае ТАСС.
„Відаць, мэтай было кінуць цень на пасьпяховы афіцыйны візыт у Расейскую Фэдэрацыю прэзыдэнта Італіі, які праходзіў у гэты дзень. Выклікае зьдзіўленьне, што італьянская ўлада, якая актыўна выступае за пашырэньне двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, ня здолела супрацьстаяць гэтай антырасейскай выхадцы”, - заявіла яна.
„Зроблены для апраўданьня спасылку на адпаведны рэглямэнт Рады ЭЗ зьяўляецца абсалютна беспадстаўным. Мы ўсё праверылі, гэты дакумэнт, хоць і мае антыкрымскую накіраванасьць, але не прадугледжвае забарону на выставачную некамэрцыйную прадукцыю, вырабленую ў Крыме”, - дадала яна.
Як вядома, на выставе Vanitaly ў італьянскай Вероне расейцы на сваім стэндзе прасоўвалі віно з акупаванай тэрыторыі.
Пасьля МЗС Украіны накіраваў ноты італьянскаму боку й зьвярнуўся да адміністрацыі выставы з мэтай недапушчэньня экспанаваньня тавараў з акупаванага Крыму.
Акрамя таго, адзін з удзельнікаў выставы, Аляксей Любецкі, паведаміў аб парушэньні расейцаў у фінансавай паліцыі Італіі.
Як вядома, у 2014 годзе Эўразьвяз увёў санкцыі супраць 9 крымскіх кампаній, 4 зь іх зьяўляюцца вытворцамі вінаў і алькагольных напояў.
eurointegration.com.ua/ТАСС/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт