Logo Polskiego Radia
Print

Імігранты складаюць больш за 10% працаўнікоў у Вялікабрытаніі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.04.2017 17:01
Амаль 40% імігрантаў, якія працуюць у Вялікабрытаніі займаюць пасады, якія ніжэйшыя чым іх кваліфікацыі.
pixabay.com

Імігранты складаюць больш за 10% працаўнікоў у Вялікабрытаніі
Амаль 40% імігрантаў, якія працуюць у Вялікабрытаніі займаюць пасады, якія ніжэйшыя чым іх кваліфікацыі.
11% работнікаў у Вялікабрытаніі, гэта імігранты. Паводле дадзеных Нацыянальнага бюро статыстыкі, у Вялікабрытаніі працуе амаль 3,5 мільёна імігрантаў, зь якіх больш за 2 мільёны, гэта жыхары іншых краінаў ЭЗ.
Імігранты складаюць 14% работнікаў сфэры паслуг, то бок гасьцініцаў, рэстаранаў і крамаў. Кожны дзясяты працаўнік брытанскай прамысловасьці, гэта грамадзянін Эўразьвязу. У сфэры фінансавых паслуг колькасьць працаўладкаваных імігрантаў складае 12%.
Паводле апублікаваных дадзеных, амаль 40% імігрантаў, якія працуюць у Вялікабрытаніі займаюць пасады, якія ніжэйшыя чым іх кваліфікацыі. У выпадку брытанцаў гэткія працаўнікі складаюць 15 адсоткаў.
Дадзеныя сьведчаць таксама пра тое, што імігранты з краінаў, якія далучыліся да ЭЗ пасьля 2004 году зарабляюць у сярэднім 8 фунтаў і 33 пэнсы за гадзіну. У сваю чаргу працаўнікі з гэтак званага „старога ЭЗ”, напрыклад, Нямеччыны, Італіі або Францыі, атрымліваюць у сярэднім па 12 фунтаў і 60 пэнсаў за гадзіну працы.
Гэта паводле брытанскіх сацыёлягаў, перш за ўсё, вынікае зь ніжэйшых кваліфікацыяў і працы за меншую заработную плату.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт