Logo Polskiego Radia
Print

Вайна паміж Паўночнай Карэяй і ЗША можа пачацца «ў любую хвіліну»

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 14.04.2017 13:02
Пхеньян плянуе правесьці выпрабаваньні ядзернай зброі, ЗША выслалі да берагоў Карэі авіяносец і ракетныя крэйсэры.
Паўднёвая Карэя. Турыстка глядзіць у бок ўзьбярэжа Паўночнай Карэі. Красавік 2017 г.Паўднёвая Карэя. Турыстка глядзіць у бок ўзьбярэжа Паўночнай Карэі. Красавік 2017 г.PAP/EPA/JEON HEON-KYUN

Вайна на Карэйскай паўвысьпе можа пачацца «у любую хвіліну» – лічыць міністэрства замежных справаў Кітаю. Пра гэта заявіў шэф кітайскай дыпляматыі Ван І (Wang Yi) на сустрэчы са сваім францускім калегам Жанам Маркам Эро (Jean-Marc Ayrault) ў Пэкіне. Міністар замежных справаў Кітаю заклікаў да дыялёгу й заявіў, што ў такой вайне «ня будзе пераможцаў».

У суботу Злучаныя Штаты накіравалі да берагоў Паўночнай Карэі авіяносец, некалькі эсьмінцаў і ракетных крэйсэраў. Экспэрты прадказваюць, што Паўночная Карэя намераная правесьці выпрабаваньні ядзернай зброі. Мяркуецца, што Пхеньян узарве атамную бомбу 15 красавіка – у 105 дзень народзінаў першага правадыра камуністычнай Паўночнай Карэі Кім Ір Сэна.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт