Logo Polskiego Radia
Print

З пачатку вайны ў Данбасе мінула 3 гады

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 14.04.2017 17:42
У выніку баявых дзеяньняў загінулі больш за 2,5 тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў.
ДанбасДанбасAliaksandr Papko/radyjo.net

2652 загінулых жаўнераў і 9578 параненых – такія страты панесла ўкраінская армія за тры гады вайны з прарасейскими сэпаратыстамі ў Данбасе.

14 красавіка мінула тры гады з дня пачатку так званай антытэрарыстычнай апэрацыі (АТО). Пасьля таго, як узброеныя дывэрсанты з Расеі пад кіраўніцтвам палкоўніка ФСБ Ігара Гіркіна (Стралкова) захапілі горад Славянск і ў сутычцы забілі афіцэра Службы бясьпекі Ўкраіны, выконваючы абавязкі прэзыдэнта Ўкраіны Ігар Турчынаў распарадзіўся пачаць антытэрарыстычную апэрацыю ў Данецкай і Луганскай абласьцях Украіны.

Улады Ўкраіны неаднаразова прадстаўлялі доказы таго, што Расея пастаўляе ў Данбас артылерыю, бронетэхніку, боепрыпасы, высылае туды афіцэраў і нават рэгулярныя вайсковыя падразьдзяленьні. Два пагадненьні аб перамірʼі не прывялі да спыненьня агню. Самае апошняя дамоўленасьць аб прыпыненьні агню была дасягнутая 1 красавіка ў сувязі са сьвятам Уваскрашэньня Хрыстова. Аднак толькі за апошнія суткі сэпаратысты 65 разоў абстралялі ўкраінскія пазыцыі й паранілі двух вайскоўцаў.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт