Logo Polskiego Radia
Print

ЗША і Паўднёвая Карэя пагражаюць санкцыямі Паўночнай Карэі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.04.2017 15:26
Майк Пэнс наведаў амэрыканскую ваенную базу ў нэўтральнай зоне, якая аддзяляе дзьве Карэі.
photo: pixabay.com/CC0

Урады ЗША і Паўднёвай Карэі гатовыя ўвесьці чарговыя санкцыі супраць Паўночнай Карэі. Выконваючы абавязкі прэзыдэнта Паўднёвай Карэі і віцэ-прэзыдэнт ЗША папярэдзілі Пхеньян, каб ён спыніў ваенныя правакацыі. Хван Гёан і Майк Пэнс правялі ў Сэўле перамовы аб пагаршэньні сытуацыі на паўвысьпе і нарастаньні рызыкі ўзброенага канфлікту.

Бакі заявілі пра рашучы намер працягваць праграму будаваньня сыстэмы супрацьракетнай абароны ў Паўднёвай Карэі. Пагадненьне пра разьмяшчэньне такой сыстэмы было падпісанае прадстаўнікамі ЗША і Паўднёвай Карэі ў мінулым годзе. Супраць выступіў Кітай.

Раніцай Майк Пэнс наведаў амэрыканскую ваенную базу ў нэўтральнай зоне, якая аддзяляе дзьве Карэі. Ён заявіў, што ў адносінах з Паўночнай Карэяй закончылася «эра стратэгічнага цярпеньня».

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт