Logo Polskiego Radia
Print

Грэцыя: жалоба пасьля авіякатастрофы вайсковага верталёта

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.04.2017 14:15
На борце знаходзіліся пяць чалавек, у тым ліку трое высокапастаўленых афіцэраў грэцкай арміі.
PAP/EPA/KOZANI TV/STR

Грэцыя: жалоба пасьля авіякатастрофы вайсковага верталёта
На борце знаходзіліся пяць чалавек, у тым ліку трох высокапастаўленых афіцэраў грэцкай арміі.
Чатыры асобы загінулі ў выніку крушэньня вайсковага верталёта ў Грэцыі. Машына зьнікла з радараў раніцай. Часткі разьбітага верталёта былі знойдзеныя каля 10 гадзін у горнай мясцовасьці ў цэнтральнай Грэцыі.
На борце знаходзіліся пяць чалавек, у тым ліку трох высокапастаўленых афіцэраў грэцкай арміі. Катастрофу выжыла адна асоба – жанчына, мэханік, якая была дастаўленая ў бальніцу ў Салоніках. У выратавальнай акцыі прынялі ўдзел спэцпадразьдзяленьні войска й паліцыі.
Грэцкія ўзброеныя сілы аб’явілі 3-дзённую жалобу. Дзяржаўныя сьцягі былі прыспушчаныя да паловы мачтаў. Была пакліканая спэцыяльная камісія па расьсьледаваньні прычынаў трагедыі.
У раёне, дзе разьбіўся верталёт у 1970-х гадах крушэньне пацярпеў таксама самалёт грэцкіх дзяржаўных авіялініяў Olympic Airlines. На яго борце знаходзілася 50 пасажыраў.
аз

Чатыры асобы загінулі ў выніку крушэньня вайсковага верталёта ў Грэцыі. Машына зьнікла з радараў раніцай. Часткі разьбітага верталёта былі знойдзеныя каля 10 гадзін у горнай мясцовасьці ў цэнтральнай Грэцыі.

На борце знаходзіліся пяць чалавек, у тым ліку трое высокапастаўленых афіцэраў грэцкай арміі. У катастрофе выжыла адна асоба – жанчына-мэханік, якая была дастаўленая ў бальніцу ў Салоніках. У выратавальнай акцыі прынялі ўдзел спэцпадразьдзяленьні войска й паліцыі.

Грэцкія ўзброеныя сілы аб’явілі 3-х дзённую жалобу. Дзяржаўныя сьцягі былі апушчаныя да паловы мачтаў. Была пакліканая спэцыяльная камісія па расьсьледаваньні прычын трагедыі.

У раёне, дзе разьбіўся верталёт, у 1970-х гадах крушэньне пацярпеў таксама самалёт грэцкіх дзяржаўных авіялініяў Olympic Airlines. На яго борце знаходзілася 50 пасажыраў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт