Logo Polskiego Radia
Print

Расейцы зноў спрачаюцца з-за цела Леніна

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.04.2017 16:27
Пасьля распаду СССР у Расеі час ад часу ўзьнікаюць ідэі наконт пахаваньня цела Леніна на могілках.
Photo: pixabyw.com

Расейцы зноў спрачаюцца з-за цела Леніна
Пасьля распаду СССР у Расеі час ад часу ўзьнікаюць ідэі наконт пахаваньня цела Леніна на могілках.
У расейскім парлямэнце нанава пачаліся спрэчкі з-за цела Ўладзіміра Леніна. Камуністы пратэстуюць супраць плянаў па перанясеньні яго цела з Маўзалею на могілкі. У Думу, ніжнюю палату расейскага парлямэнта, быў унесены законапраект па гэтай справе.
Лідар Камуністычнай партыі Расейскай Фэдэрацыі Генадзь Зюганаў, лічыць, што прапанову перанясеньня цела Леніна на могілкі павінна разгледзець Рада Бясьпекі Расеі. Паводле яго, гэта „сур'ёзная правакацыя”.
Законапраект па гэтай справе падрыхтавалі прадстаўнікі антыкамуністычнай Лібэральна-дэмакратычнай партыі й некалькі дэпутатаў ад кіруючай партыі „Адзіная Расея”, якія пазьней адмовіліся ад сваёй падтрымкі для праекту.
Пасьля распаду Савецкага Саюза ў Расеі час ад часу ўзьнікаюць ідэі па перанясеньні цела Леніна з маўзалея на могілкі. Лідар рэвалюцыі памёр у 1924 годзе. Неўзабаве пасьля гэтага, ля сьценаў Крамля быў пабудаваны спачатку драўляны, а пазьней гранітны маўзалей. Цела Леніна бальзамавалі й паказалі публіцы. Кожныя два гады спэцыялісты праводзяць працы па забесьпечэньні астанкаў.
аз

У расейскім парлямэнце нанава пачаліся спрэчкі з-за цела Ўладзіміра Леніна. Камуністы пратэстуюць супраць плянаў па перанясеньні цела з Маўзалею на могілкі. У Думу, ніжэйшую палату расейскага парлямэнта, быў унесены законапраект па гэтай справе.

Лідар Камуністычнай партыі Расейскай Фэдэрацыі Генадзь Зюганаў лічыць, што прапанову перанясеньня цела Леніна на могілкі павінна разгледзець Рада Бясьпекі Расеі. Паводле яго, гэта „сур'ёзная правакацыя”.

Законапраект па гэтай справе падрыхтавалі прадстаўнікі антыкамуністычнай Лібэральна-дэмакратычнай партыі й некалькі дэпутатаў ад кіруючай партыі „Адзіная Расея”, якія пазьней адмовіліся ад сваёй падтрымкі для праекту.

Пасьля распаду Савецкага Саюза ў Расеі час ад часу ўзьнікаюць ідэі па перанясеньні цела Леніна з маўзалея на могілкі. Лідар рэвалюцыі памёр у 1924 годзе. Неўзабаве пасьля гэтага ля сьценаў Крамля быў пабудаваны спачатку драўляны, а пазьней гранітны маўзалей. Цела Леніна бальзамавалі й паказалі публіцы. Кожныя два гады спэцыялісты праводзяць працы па забесьпечэньні астанкаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт