Logo Polskiego Radia
Print

Колькасьць забітых пры нападзе на базу ў Афганістане вырасла да 140

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.04.2017 12:20
У пятніцу пераапранутыя ў афганскую ваенную форму баевікі ўварваліся на тэрыторыю вайсковай базы
PAP/EPA/MUTALIB SULTANI

Колькасьць забітых пры нападзе на ваенную базу ў Афганістане вырасла да 140 чалавек
У выніку атакі баевікоў радыкальнага руху «Талібан» на ваенную базу ў правінцыі Балх на поўначы Афганістана загінулі па меншай меры 140 вайскоўцаў арміі гэтай краіны. Пра гэта ў суботу, 22 красавіка, паведамляе Reuters са спасылкай на афіцыйныя асобы Афганістана.
Дадзеныя аб 140 ахвярах прывёў чыноўнік з горада Мазары-Шарыф. Паводле яго слоў, таксама шмат параненых. Іншыя прадстаўнікі афганскага кіраўніцтва дадалі, што ахвяр можа быць яшчэ больш.
21 красавіка пераапранутыя ў афганскую ваенную форму баевікі ўварваліся на тэрыторыю вайсковай базы каля горада Мазары-Шарыф. Спачатку сьмяротнік актываваў выбуховае прыстасаваньне каля брамы, затым экстрэмісты заехалі на тэрыторыю часткі на двух пікапах.
Прадстаўнік Цэнтральнага камандаваньня ЗША Джон Томас паведамляў пра больш чым 50 загінуўшых, адзначыўшы, што некалькі тых, хто нападаў былі забітыя ў адказ агнём. Адказнасьць за напад узяла на сябе групоўка «Талібан».

lenta.ru/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт