Logo Polskiego Radia
Print

Зьезд нямецкай AFD выклікаў беспарадкі на вуліцах Кёльна

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.04.2017 12:33
У горадзе сабраліся дзесяткі тысяч прыхільнікаў левых сіл, якія спрабуюць перашкодзіць у правядзеньні зьезду.
PAP/EPA/SASCHA STEINBACH

У Нямеччыне адбываецца зьезд антызьвязаўскай партыі AFD (“Альтэрнатыва для Нямеччыны”).
У Кёльне распачаўся сёньня двухдзённы зьезд антыэўрапейскай партыі (“Альтэрнатыва для Нямеччыны”. У горадзе сабраліся дзесяткі тысяч прыхільнікаў левых сіл, якія ўсімі спосабамі спрабуюць перашкодзіць у правядзеньні зьезду.
Раніцай вулічныя пратэсты пераўтварыліся ў масавыя беспарадкі і сутычкі з паліцыяй. Першыя добра арганізаваныя групы пачалі зьбірацца ў цэнтры Кёльна раніцай. Частка зь іх спрабавала блякаваць даезд да гатэля, дзе праходзіць зьезд партыі. Умяшалася паліцыя.
Чальцы партыі, каб трапіць на зьезд, былі вымушаныя карыстацца аховай паліцыі. Мірная дэманстрацыя хутка пераўтварылася ў вулічныя беспарадкі. У напрамку паліцыі паляцелі камяні, кавалкі тратуараў і пэтарды.
На гэтым дэманстрацыі не закончыліся, плянуюцца чарговыя. Паліцыя знаходзіцца ў стане поўнай гатоўнасьці.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт