Logo Polskiego Radia
Print

У выніку сутыкненьня затануў расейскі выведвальны карабель

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.04.2017 16:00
У выніку сутыкненьня з суднам «Ліман» атрымаў прабоіну ў правым борце ніжэй ватэрлініі.
PAP/EPA/SERGEI SUPINSKY

У выніку сутыкненьня затануў расейскі выведвальны карабель
Выведвальны карабель Чарнаморскага флёту «Ліман» затануў пасьля сутыкненьня з гандлёвым суднам. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўнікоў берагавой аховы Турцыі.
Інцыдэнт адбыўся ў 40 кілямэтрах на паўночны захад ад праліва Басфор у 11:53 па маскоўскім часе. У выніку сутыкненьня з суднам «Ліман» атрымаў прабоіну ў правым борце ніжэй ватэрлініі. У раён аварыі выйшлі караблі Чарнаморскага флёту.
Берагавая ахова Турцыі ўдакладніла, што з «Ліманам» сутыкнулася судна-скатавоз «Youzarsif H», якое шло з румынскага порта Мідыя ў ярданскую Акабу. Судна ў выніку інцыдэнту «амаль не атрымала істотных пашкоджаньняў і працягвае рух па сваім маршруце».
Сярэдні выведвальны карабель праекта 861 «Ліман» пабудаваны ў Гданьску (Польшча) у 1970 годзе. Поўнае водазьмяшчэньне каля 1,5 тысяч тон, максымальная хуткасьць ходу 17 вузлоў. Карабель нясе апаратуру радыётэхнічнай разьведкі і радыёразьведкі, а таксама абсталяваны гідраакустычным комплексам.

Выведвальны карабель Чарнаморскага флёту «Ліман» затануў пасьля сутыкненьня з гандлёвым суднам. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўнікоў берагавой аховы Турцыі.

Інцыдэнт адбыўся ў 40 кілямэтрах на паўночны захад ад праліва Басфор. У выніку сутыкненьня з суднам «Ліман» атрымаў прабоіну ў правым борце ніжэй ватэрлініі. У раён аварыі выйшлі караблі Чарнаморскага флёту.

Берагавая ахова Турцыі ўдакладніла, што з «Ліманам» сутыкнулася судна-скатавоз «Youzarsif H», якое шло з румынскага порта Мідыя ў ярданскую Акабу. Судна ў выніку інцыдэнту «амаль не атрымала істотных пашкоджаньняў і працягвае рух па сваім маршруце».

Сярэдні выведвальны карабель праекта 861 «Ліман» пабудаваны ў Гданьску (Польшча) у 1970 годзе. Поўнае водазьмяшчэньне каля 1,5 тысяч тон, максымальная хуткасьць ходу 17 вузлоў. Карабель нясе апаратуру радыётэхнічнай разьведкі і радыёразьведкі, а таксама абсталяваны гідраакустычным комплексам.

lenta.ru/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт