Logo Polskiego Radia
Print

Кітай гатовы ўвесьці санкцыі супраць Паўночнай Карэі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 28.04.2017 13:47
Пэкін выразіў гатоўнасьць супрацоўнічаць з Вашынгтонам, каб стрымаць ядзернае ўзбраеньне Пхэньняна.
wikimedia commons/ Uri Tours/ CC BY-SA 2.0

Кітай хоча супрацоўнічаць з ЗША, каб «знайсьці трывалае рашэньне паўночнакарэйскай праблемы» – паведаміў у пятніцу прэс-скакратар Міністэрства замежных справаў Кітая Гэн Шуан. Ён дадаў, што адзіным выхадам Кітай бачыць мірнае вырашэньне крызысу. Злучаныя Штаты, у сваю чаргу заяўляюць, што дзеля таго, каб Паўночная Карэя спыніла выпрабаваньні ядзернай зброі, яны гатовыя выкарыстаць любыя мэтады, уключаючы вайсковыя.

У чацьвер дзяржсакратар ЗША Рэкс Цілерсан сказаў, што Кітай паінфармаваў ЗША пра тое, што гатовы ўвесьці супраць Паўночнай Карэі санкцыі, калі тая не адмовіцца ад выпрабаваньняў ядзернай зброі.

Амэрыканскі ўрад называе ядзерны крызыс на Карэйскай паўвысьпе надзвычай вострым, але спадзяецца, што эканамічныя санкцыі Пэкіну і Вашынгтону прымусяць Пхеньян адмовіцца ад плянаў ядзернага ўзбраеньня.

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт