Logo Polskiego Radia
Print

У Аўстрыі ўсе жанчыны надзенуць хусткі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.04.2017 10:30
Прэзыдэнт Аўстрыі заклікае такім чынам змагацца супраць ісламафобіі.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаpixabay.com

Прэзыдэнт Аўстрыі Аляксандар ван дэр Бэлен заклікаў усіх жанчын краіны надзець хусткі ў імя барацьбы з ісламафобіей. Пра гэта паведамляе The Independent.

«Ня толькі мусульманскія жанчыны - усе жанчыны могуць надзець хустку. Калі сапраўдная і разбэшчаная ісламафобія будзе працягвацца, то прыйдзе дзень, калі мы павінны будзем папрасіць усіх жанчын насіць хусткі - абсалютна ўсіх! - як знак салідарнасьці з тымі, хто робіць гэта з рэлігійных прычын», - заявіў прэзыдэнт на сустрэчы з навучэнцамі адной са школ.

Раней аўстрыйскі прэзыдэнт неаднаразова заяўляў, што выступае супраць якіх-небудзь абмежаваньняў на нашэньне адзеньня. У якасьці выключэньня ён прыводзіў у прыклад суд, дзе, на яго думку, жанчыны-судзьдзі павінны ўстрымацца ад нашэньня прадыктаванага рэлігіяй адзеньня, каб не ставіць пад пытаньне сваю нейтральнасьць.

lenta.ru/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт