Logo Polskiego Radia
Print

Прэм'ер Чэхіі заявіў аб адстаўцы сваёй і свайго ўраду

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.05.2017 19:12
Прычына адстаўкі - канфлікт зь міністрам фінансаў, які адначасова зьяўляецца мільярдэрам.
Багуслаў СобаткаБагуслаў СобаткаPAP/EPA/MARTIN DIVISEK

Прэмʼер-міністар Чэхіі Багуслаў Собатка на бягучым тыдні прадставіць прэзідэнту Мілашу Зэману прапанову аб сваёй адстаўцы й адстаўцы ўрада.

Прычынай такога кроку стала эскаляцыя канфлікту Собаткі зь міністрам фінансаў, мільярдэрам Андрэем Бабішам.

У канцы красавіка Собатка заявіў на прэс-канфэрэнцыі аб тым, што Бабіш мог удзельнічаць у «падатковых махінацыях ці нават ухіленьнях ад выплаты падаткаў».

На мінулым тыдні Багуслаў Собатка даў Андрэю Бабішу час да канца месяца для таго, каб прадаставіць тлумачэньні наконт яго бізнэсу. Прэм’ер дадаў, што пасьля гэтага ён прыме рашэньне аб далейшых кроках.

Не атрымаўшы тлумачэньняў ад Бабіша, 2 траўня прэмʼер паведаміў, што пасьля роспуску ўрада хутчэй за ўсё будуць праведзеныя датэрміновыя парлямэнцкія выбары, па выніках якіх будзе сфармаваны новы кабінэт міністраў.
Чарговыя парлямэнцкія выбары павінны прайсьці ў Чэхіі ў кастрычніку 2017 года.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт