Logo Polskiego Radia
Print

ЗША хоча дыпляматычна ізаляваць Паўночную Карэю

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.05.2017 10:12
Ізаляцыя павінна быць накіраваная на пазбаўленьне ўлады магчымасьці чэрпаць карысьці з кантрабанды.
PAP/EPA/US STATE DEPARTMENT HANDOUT

ЗША хоча дыпляматычна ізаляваць Паўночную Карэю
Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан падчас учорашняй сустрэчы з кіраўнікамі дыпляматыі дзесяці краін, якія ўваходзяць у Асацыяцыю дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі, заклікаў абмежаваць да неабходнага мінімуму дыпляматычныя кантакты з Паўночнай Карэяй. Амэрыканскі дыплямат таксама заклікаў прыкласьці ўсе намаганьні, каб зьменшыць саперніцтва і абмежаваць да мінімуму напружаньне, якое вынікае з тэрытарыяльных спрэчак на Паўднёва-Кітайскім моры.
Тылерсан падкрэсьліў, што ЗША разумеюць боязі тых краін рэгіёну, якія мяркуюць, што мілітарызацыя мора зайшла за далёка.
Міністры замежных спраў Паўднёва-Ўсходняй Азіі і амэрыканскі дзяржсакратар прынялі сумесную дэклярацыю, у якой падтрымалі рэалізацыю санкцый, накладзеных на Паўночную Карэю Радай Бясьпекі ААН. Далейшая ізаляцыя Паўночнай Карэі на міжнароднай арэне павінна быць накіраваная на пазбаўленьне ўлады гэтай краіны магчымасьці чэрпаць карысьці з нелегальнай кантрабанды і адмываньня брудных грошай пад прыкрыцьцём дыпляматычных кантактаў.
Амэрыканскія экспэрты адзначаюць, што такая стратэгія аказалася эфэктыўнай у мінулым.

Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан падчас учорашняй сустрэчы з кіраўнікамі дыпляматыі дзесяці краін, якія ўваходзяць у Асацыяцыю дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі, заклікаў абмежаваць да неабходнага мінімуму дыпляматычныя кантакты з Паўночнай Карэяй. Амэрыканскі дыплямат таксама заклікаў прыкласьці ўсе намаганьні, каб зьменшыць саперніцтва і абмежаваць да мінімуму напружаньне, якое вынікае з тэрытарыяльных спрэчак на Паўднёва-Кітайскім моры.

Тылерсан падкрэсьліў, што ЗША разумеюць боязі тых краін рэгіёну, якія мяркуюць, што мілітарызацыя мора зайшла за далёка.

Міністры замежных спраў Паўднёва-Ўсходняй Азіі і амэрыканскі дзяржсакратар прынялі сумесную дэклярацыю, у якой падтрымалі рэалізацыю санкцый, накладзеных на Паўночную Карэю Радай Бясьпекі ААН.

Далейшая ізаляцыя Паўночнай Карэі на міжнароднай арэне павінна быць накіраваная на пазбаўленьне ўлады гэтай краіны магчымасьці чэрпаць карысьці з нелегальнай кантрабанды і адмываньня брудных грошай пад прыкрыцьцём дыпляматычных кантактаў.

Амэрыканскія экспэрты адзначаюць, што такая стратэгія аказалася эфэктыўнай у мінулым.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт