Logo Polskiego Radia
Print

72 гады таму амэрыканскія войскі вызвалілі нямецкі канцлягер Маўтхаўзэн

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.05.2017 14:20
Гэта быў адзін з найцяжэйшых канцлягераў ІІІ Рэйху і адначасова найбольшае месца забойства палякаў падчас вайны.
www.pixabay.com/CC0

72 гады таму, 5 траўня 1945 году, амэрыканскія войскі вызвалілі нямецкі канцлягер Маўтхаўзэн на тэрыторыі Аўстрыі. Гэта быў адзін з найцяжэйшых канцлягераў ІІІ Рэйху і адначасова найбольшае месца забойства палякаў падчас Другой сусьветнай вайны. Маўтхаўзэн уяўляў сабой сыстэму, складзеную з цэнтральнага лягера і 49 філіялаў, раскіданых па ўсёй тэрыторыі Аўстрыі. Там загінула каля 90 тысяч чалавек.
Першы канцлягер быў заснаваны ў жніўні 1938 году ў мясцовасьці Маўтхаўзэн. Месца было выбранае з увагі на блізкую адлегласьць найбуйнейшых у краіне каменных кар’ераў па здабычы граніту, дзе працавалі вязьні лягеру.
Вязьняў з Польшчы пачалі прывозіць вясной 1940 году ў аддзел канцлягеру Гусэн. Гэтае месца было збудаванае з думкаю пра зьнішчэньне польскай інтэлігенцыі і духавенства. Пад канец 1944 году туды трапіла шмат варшаўскіх паўстанцаў. Агулам у канцлягеры загінула каля 28 тысяч польскіх грамадзян.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт