Logo Polskiego Radia
Print

Летува ўзводзіць на мяжы з Расеяй плот за 1,3 млн эўра

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.05.2017 11:45
Плот зьявіцца на ўчастку сыходжаньня межаў Летувы, Польшчы й РФ і працягнецца да Нёмана.
Фрагмэнт плоту на латвійска-расейскай мяжы Фрагмэнт плоту на латвійска-расейскай мяжы foto: youtube.com

Летува ўзводзіць на мяжы з Расеяй плот за 1,335 млн эўра
Плот зьявіцца на ўчастку сыходжаньня межаў Летувы, Польшчы й РФ і працягнецца да Нёмана.
Летува пабудуе на мяжы з Расеяй ахоўны плот працягласьцю ў больш за 44,5 кілямэтра. Як паведамляе Дзяржаўная памежная служба Летувы, яго будаўніцтва абыдзецца ў 1 млн 335 тыс. эўра. Дамова з падрадчыкам на правядзеньне работ падпісаная.
Як гаворыцца ў паведамленьні, грошы будуць выдзелены зь дзяржаўнага бюджэту. Плот павінен быць узьведзены да сьнежня бягучага году.
Вышыня плота складзе 2 мэтры. „Плот зьявіцца на ўчастку сыходжаньня межаў Летувы, Польшчы й РФ каля Віштынецкага возера й працягнецца па тэрыторыі Шакяйскага й Вілкавішкскага раёнаў да Нёмана”, - паведаміла летувіская пагранслужба.
У мінулым годзе аб плянах узьвесьці загароду на мяжы з Расеяй паведаміла Нарвэгія.
Паведамлялася, што „рашэньне аб узьвядзеньні плота на мяжы з Расеяй прынятае ўрадам каралеўства ў мэтах узмацненьня кантролю над бежанцамі, якія перасякаюць мяжу”.
tut.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт