Logo Polskiego Radia
Print

Пхэньян пацьвердзіў правядзеньне ракетных выпрабаваньняў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.05.2017 14:49
Гэта была праверка, ці ракета здольная пераносіць цяжкія ядзерныя боегалоўкі.
PAP/EPA/KCNA

Пхеньян пацьвярджае ракетныя выпрабаваньні
Улады Паўночнай Карэі паінфармавалі пра правядзеньне выпрабаваньняў ракеты далёкага радыюсу дзеяньня. Выпрабаваньне было праведзенае ў суботу раніцай. Паводле Пхеньяну, выпрабаваньні былі пасьпяховымі.
Мясцовыя інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што гэта была праверка, ці ракета здольная пераносіць цяжкія ядзерныя боегалоўкі.
За акцыяй назіраў паўночна-карэйскі дыктатар Кім Чэн Ын. Ракета праляцела 787 км і дасягнула 2,1 тысячы км вышыні, а пасьля ўпала ў Японскае мора.
Улады Паўночнай Карэі на пачатку году заявілі, што гатовыя правесьці ядзерную атаку на кантынэнтальную частку ЗША. Кіраўніцтва краіны пацьвердзіла, што ім удалося дасягнуць прагрэс у будове міжкантынэнтальных ракет.

Улады Паўночнай Карэі паінфармавалі пра правядзеньне выпрабаваньняў ракеты далёкага радыюсу дзеяньня. Выпрабаваньне было праведзенае ў суботу раніцай. Паводле Пхэньяну, выпрабаваньні былі пасьпяховымі.

Мясцовыя інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што гэта была праверка, ці ракета здольная пераносіць цяжкія ядзерныя боегалоўкі.

За акцыяй назіраў паўночнакарэйскі дыктатар Кім Чэн Ын. Ракета праляцела 787 км і дасягнула 2,1 тысячы км вышыні, а пасьля ўпала ў Японскае мора.

Улады Паўночнай Карэі на пачатку году заявілі, што гатовыя правесьці ядзерную атаку на кантынэнтальную частку ЗША. Кіраўніцтва краіны пацьвердзіла, што ім удалося дасягнуць прагрэсу ў будове міжкантынэнтальных ракет.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт