Logo Polskiego Radia
Print

Вэтэраны ўшанавалі памяць загінулых пад Монтэ-Касына

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.05.2017 14:27
У бітве за Монтэ-Касына загінула амаль тысяча польскіх жаўнераў, каля трох тысяч было паранена.
PAP/Norbert Nowotnik

Вэтэраны 2 Польскага корпусу ўшанавалі памяць загінулых пад Монтэ-Касына. Урачыстасьць на Польскіх ваенных могілках адбылася з нагоды 73 гадавіны адбіцьця ўзвышша і манастыра бэнэдыктынцаў. У сьвяткаваньні ўдзел прынялі вэтэраны арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса, прадстаўнікі ўраду, Сэйму, гарцэры.

У бітве за Монтэ-Касына, якая працягвалася некалькі дзён, загінула амаль тысяча польскіх жаўнераў, каля трох тысяч было паранена. Вэтэран Вацлаў Фегляг узгадвае, што, нягледзячы на ахвяры, бітва была вельмі важная для палякаў. Паводле яго, удзел у бітве паказаў цэламу сьвету польскую мэтанакіраванасьць ў змаганьні з немцамі.

Бітва за Монтэ-Касына працягвалася агулам некалькі месяцаў. Перад тым, як палякі распачалі атаку, войскі саюзьнікаў тройчы штурмавалі ўзвышша. Загінула 54 тысячы жаўнераў. Перамога на Монтэ-Касына дазволіла саюзьніцкім войскам распачаць марш на Рым.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт