Logo Polskiego Radia
Print

Трамп назваў расьсьледаваньне сваіх сувязяў з Крамлём «паляваньнем на ведзьмаў»

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 19.05.2017 13:06
Ён заявіў, што «не ўступаў у змову з Расеяй», але дадаў, што «можа адказваць толькі за сябе».
Wikipedia/Gage Skidmore/CC BY-SA 2.0

«Паляваньнем на ведзьмаў» назваў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прызначэньне былога шэфа ФБР Робэрта Мюлера на пасаду спэцыяльнага пракурора па расьсьледаваньні ўмяшальніцтва расейскіх спэцслужбаў у амэрыканскія выбары й сувязяў Дональда Трампа з Крамлём.

У чацьвер на прэс-канфэрэнцыі Дональд Трамп паведаміў, што шануе рашэньне амэрыканскага Дэпартамэнту юстыцыі прызначыць спэцыяльнага пракурора, але, на яго думку, гэтая навіна адцягвае ўвагу ад важнейшых праблемаў. Трамп заявіў, што «не ўступаў у ніякую змову з Расеяй», пры гэтым дадаў, што «можа адказваць толькі за сябе».

Трамп таксама катэгрычна абверг заявы пра тое, што ён адправіў у адстаўку кіраўніка ФБР Джэймса Комі, каб перашкодзіць расьсьледаваньню сувязяў свайго дарадцы Майкла Фліна з расейскімі ўладамі.

На думку экспэртаў, прызначэньне спэцыяльнага пракурора радыкальна зьменіць характар сьледзтва ў справе магчымага ўмяшальніцтва Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША. Раней сьледзтва па гэтай справе праводзілася камісіямі амэрыканскага парлямэнту. Спэцыяльны пракурор будзе мець нашмат большыя сродкі й паўнамоцтвы.

PAP/ап

tzach/ akl/ ap/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт