Logo Polskiego Radia
Print

Мэркель: перамовы па Данбасе адновяцца

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 20.05.2017 19:15
Неўзабаве пачнецца новы тур перамоваў па ўрэгуляваньні канфлікту ў Данбасе з удзелам Францыі, Нямеччыны, Расеі і Ўкраіны.
Ангела МэркэльАнгела Мэркэль World Economic Forum/flickr.com

Канцлер Нямеччына Ангела Мэркель запэўніла ў суботу прэзыдэнта Ўкраіны Пятро Парашэнку ў далейшым удзеле Нямеччыны ва ўрэгуляваньні канфлікту ў Данбасе. Яна паабяцала, што да перамоваў неўзабаве далучыцца нядаўна абраны прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон.

«Пасьля адносна спакойнага пэрыяду сьвятаў, на жаль, мы назіраем павелічэньне колькасьці выпадкаў парушэньня дамовы аб спыненьні агню», – канстатавала Ангела Мэркель падчас сустрэчы з Пятром Парашэнкам у палацу Мэзэбэрг пад Бэрлінам.

Канцлер Нямеччыны паведаміла, што ў хуткім часе пачнецца новы тур перамоваў па ўрэгуляваньні канфлікту ў Данбасе. Удзел у іх возьмуць прадстаўнікі Францыі, Нямеччыны, Расеі і Ўкраіны.

На мінулым тыдні ў горадзе Аўдзееўка ў Данецкай вобласьці ў выніку абстрэлу, праведзенага сэпаратыстамі, загінулі чатыры мірныя жыхары. У пятніцу сытуацыю ва Ўкраіне абмяркоўваў нямецкі парлямэнт. Партыя зялёных заклікала актыўна падтрымліваць незалежнасьць Украіны. Праект дэклярацыі гэтай партыі быў прыняты й адпраўлены для далейшай працы ў парлямэнцкіх камісіях.

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт