Logo Polskiego Radia
Print

46 чалавек паранена ў выніку масавых пратэстаў у Венэсуэле

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 21.05.2017 13:56
У крамах не хапае прадметаў першай неабходнасьці – ежы, лекаў, гігіенічных сродкаў і туалетнай паперы.
Photo:pixaby. com/ CC0 Public Domain

У Венэсуэле адбыліся масавыя пратэсты. Паводле падлікаў арганізатараў, на вуліцы сталіцы – Каракаса і горада Сан-Крыстобаль выйшла агулам звыш 200 тыс. чалавек. Удзельнікі дэманстрацый ужо 50-ты дзень запар пратэставалі супраць палітыкі прэзыдэнта Нікаласа Мадуры.

Самы вялікі пратэст адбыўся ў Каракасе. У ім удзельнічала прыкладна 160 тыс. асоб. Дэманстрацыя не была мірнай, частка ўдзельнікаў пачалі кідаць кактэйлі Молатава і камяні ў паліцыю, тая адказала сьлёзацёчным газам. У выніку было паранена 46 чалавек.

Пратэстуючыя адзначаюць, што ў крамах па прычыне дрэннай сыстэмы разьмеркаваньня, не хапае прадуктаў і прадметаў першай неабходнасьці – ежы, лякарстваў, гігіенічных сродкаў і туалетнай паперы. Яны патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта і правядзеньня датэрміновых выбараў. Па пляну галасаваньне павінна адбыцца ў кастрычніку 2018 году.

За сем тыдняў пратэстаў у бойках з паліцыяй загінула ўжо 47 чалавек.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт