Logo Polskiego Radia
Print

Перадвыбарчая кампанія ў Вялікабрытаніі прыпыненая з-за тэракту

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.05.2017 10:37
Лідары палітычных партый паведамілі аб прыпыненьні выбарчых кампаній і выказалі спачуваньні ахвярам.
PAP/EPA/WILL OLIVER

Вядучыя палітычныя партыі Вялікабрытаніі прыпынілі выбарчыя кампаніі напярэдадні парлямэнцкіх выбараў з-за тэракту ў Манчэстэры, паведаміла ў аўторак «Бі-бі-сі».

Прэмʼер-міністар Вялікабрытаніі і лідар Кансэрватыўнай партыі Тэрэза Мэй, а таксама лідэр Лейбарысцкай партыі Джэрэмі Корбіна, сярод іншых, паведамілі аб прыпыненьні выбарчых кампаній і выказалі спачуваньні пацярпелым і блізкім ахвяраў тэракту.

У паведамленьні «Бі-бі-сі» адзначаецца, што падзеі ў Манчэстэры, верагодна, паўплываюць на перадвыбарчую кампанію ў Брытаніі.

Як паведамлялася, выбух прагрымеў у ноч на аўторак на стадыёне «Манчэстар Арэна», дзе праходзіў канцэрт амэрыканскай сьпявачкі Арыяны Грандэ. Паводле апошніх зьвестак, загінулі 22 чалавекі, у тым ліку дзеці, дзесяткі пацярпелі. Паліцыя называе зьдзейсьненае тэрактам.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт