Logo Polskiego Radia
Print

Больш за дзясятак чалавек акупавалі будынак Эўрапейскай камісіі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.05.2017 14:59
Яны пратэставалі супраць фінансаваньня Эўразьвязам дасьледаваньняў збройнай прамысловасьці.
PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Больш за дзясятак чалавек акупавалі ў Брусэлі адзін з будынкаў Эўрапейскай камісіі. Яны пратэставалі супраць фінансаваньня Эўразьвязам дасьледаваньняў збройнай прамысловасьці. У сытуацыю была вымушаная ўмяшацца паліцыя.
Два дні да пачатку саміту NATO ў Брусэлі больш за дзесятак актывістаў арганізацый, якія папулярызуюць мір у сьвеце, разьбілі лягер у фае будынку, дзе працуюць чыноўнікі, адказныя, між іншым, за падтрымку эўрапейскіх фірм па вытворчасьці зброі. Актывісты пераконвалі, што ў часе канфлікту на Блізкім Усходзе ЭЗ не павінен падтрымліваць прамысловасьць, якая «экспартуе сьмерць і канфлікт».
Адзін з арганізатараў пратэсту Брам Вранкэн гаварыў, што пачатковая сума фінансаваньня з бюджэту ЭЗ фірм, якія выпускаюць зброю, гэта 90 млн эўра.
Актывісты прынесьлі з сабой намёты, але яны ім не спатрэбіліся. Пасьля трох гадзін пратэсту паліцыя вывела актывістаў з будынку сілай. Арганізацыі па папулярызацыі міру на зямлі заяўляюць пра чарговыя пратэсты заўтра, калі ў сталіцы Бэльгіі прыляціць прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.

ав

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт