Logo Polskiego Radia
Print

Папа Францішак прыняў у Ватыкане Дональда Трампа (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.05.2017 14:01
СМІ зьвяртаюць увагу, што пазыцыі абодвух лідараў рэзка адрозьніваюцца па многіх пытаньнях.
PAP/EPA/ALESSANDRA TARANTINO / POOL

Папа Францішак прыняў у Ватыкане Дональда Трампа
СМІ зьвяртаюць увагу, што пазыцыі абодвух лідараў рэзка адрозьніваюцца па многіх пытаньнях.
Папа Францішак прыняў у Ватыкане прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі Дональда Трампа. Размова доўжылася крыху больш за паўгадзіны.
На сустрэчы прысутнічаў перакладчык. Папа рымскі гаварыў па-гішпанску.
Італьянскія СМІ зьвяртаюць увагу, што пазыцыі абодвух лідараў рэзка адрозьніваюцца па многіх пытаньнях, у тым ліку па пытаньні стаўленьня да іміграцыі, сацыяльнага забесьпячэньня й аховы навакольнага асяродзьдзя.
„La Repubblica” нагадвае, што Францішак крытыкуе гандаль зброяй, а цяперашні прэзыдэнт ЗША падчас візыту ў Саудаўскую Арабію падпісаў буйны кантракт на пастаўку ўзбраеньня.
У сваю чаргу „Corriere della Sera”, зьвяртае ўвагу на той факт, што Дональд Трамп зацікаўлены ў станоўчых адносінах з Ватыканам. Выданьне нагадвае таксама, што папа Францішак быў ініцыятарам гістарычнай паездка Барака Абамы на Кубу.
аз

Папа Францішак прыняў у Ватыкане прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі Дональда Трампа. Размова доўжылася крыху больш за паўгадзіны.

На сустрэчы прысутнічаў перакладчык. Папа рымскі гаварыў па-гішпанску.

PAP/EPA/ALESSANDRA
PAP/EPA/ALESSANDRA TARANTINO / POOL

Італьянскія СМІ зьвяртаюць увагу, што пазыцыі абодвух лідараў рэзка адрозьніваюцца па многіх пытаньнях, у тым ліку па пытаньні стаўленьня да іміграцыі, сацыяльнага забесьпячэньня й аховы навакольнага асяродзьдзя.

PAP/EPA/ALESSANDRA
PAP/EPA/ALESSANDRA TARANTINO / POOL

„La Repubblica” нагадвае, што Францішак крытыкуе гандаль зброяй, а цяперашні прэзыдэнт ЗША падчас візыту ў Саудаўскую Арабію падпісаў буйны кантракт на пастаўку ўзбраеньня.

PAP/EPA/ALESSANDRA
PAP/EPA/ALESSANDRA TARANTINO / POOL

У сваю чаргу „Corriere della Sera” зьвяртае ўвагу на той факт, што Дональд Трамп зацікаўлены ў станоўчых адносінах з Ватыканам. Выданьне нагадвае таксама, што папа Францішак быў ініцыятарам гістарычнай паездкi Барака Абамы на Кубу.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт