Logo Polskiego Radia
Print

Расея запусьціла ракету з найноўшым ваенным спадарожнікам

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.05.2017 11:02
Папярэдні пуск ракеты-носьбіта гэтага тыпу з гэтага касмадрома быў праведзены 29 мая 2016 года.
Падрыхтоўка да запуску ракеты Саюз-2.1бПадрыхтоўка да запуску ракеты Саюз-2.1бфота: Раскосмас

Расея запусьціла ракету з найноўшым ваенным спадарожнікам
Гэта першы запуск ракеты-носьбіта Саюз-2 за год.
Сёньня расейскія ваенныя пасьпяхова запусьцілі ракету-носьбіт Саюз-2.1б з касьмічным апаратам новага пакаленьня з касмадрома Плясецк у Архангельскай вобласьці. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Мінабароны РФ.
«Усе перадстартавыя апэрацыі й старт Саюза-2.1б прайшлі ў штатным рэжыме. Сродкі наземнага аўтаматызаванага комплексу кіраваньня ажыцьцяўлялі кантроль за правядзеньнем пуску», – падкрэсьлілі ў Мінабароны.
Агульнае кіраўніцтва пускам ажыцьцяўляў камандуючы Касьмічнымі войскамі – намесьнік галоўнакамандуючага ВКС РФ генэрал-лейтэнант Аляксандр Галаўко, які прыбыў для гэтага на касмадром.
Адзначаецца, што гэта першы пуск ракеты-носьбіта Саюз-2, праведзены ў бягучым годзе з касмадрома Плясецк. Папярэдні пуск ракеты-носьбіта гэтага тыпу з гэтага касмадрома быў праведзены 29 мая 2016 года.

Сёньня расейскія ваенныя пасьпяхова запусьцілі ракету-носьбіт Саюз-2.1б з касьмічным апаратам новага пакаленьня з касмадрома Плясецк у Архангельскай вобласьці. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Мінабароны РФ.

«Усе перадстартавыя апэрацыі й старт Саюза-2.1б прайшлі ў штатным рэжыме. Сродкі наземнага аўтаматызаванага комплексу кіраваньня ажыцьцяўлялі кантроль за правядзеньнем пуску», – падкрэсьлілі ў Мінабароны.

Агульнае кіраўніцтва пускам ажыцьцяўляў камандуючы Касьмічнымі войскамі – намесьнік галоўнакамандуючага ВКС РФ генэрал-лейтэнант Аляксандр Галаўко, які прыбыў для гэтага на касмадром.

Адзначаецца, што гэта першы пуск ракеты-носьбіта Саюз-2, праведзены ў бягучым годзе з касмадрома Плясецк.

Папярэдні пуск ракеты-носьбіта гэтага тыпу з гэтага касмадрома быў праведзены 29 мая 2016 года.

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт