Logo Polskiego Radia
Print

Маладым палякам у Нарвэгіі пагражае агрэсія

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.05.2017 17:11
Пра гэта сьведчаць дадзеныя справаздачы Статыстычнага ўпраўленьня Нарвэгіі.
Photo: pixabyw.com

Маладым палякам у Нарвэгіі пагражае агрэсія
Пра гэта сьведчаць дадзеныя справаздачы Статыстычнага ўпраўленьня Нарвэгіі.
Сярод замежнікаў, якія пражываюць у Нарвэгіі, найбольш выпадкаў агрэсіі зафіксавана ў адносінах да маладых палякаў. Пра гэта сьведчаць дадзеныя справаздачы Статыстычнага ўпраўленьня Нарвэгіі, датычнага ўзроўню жыцьця імігрантаў.
Паводле гэтых дасьледаваньняў, у мінулым годзе 5,2% палякаў у Нарвэгіі, якім ня больш за 24 гады сталі ахвярамі злачынстваў або насільля. Гэта самы высокі працэнт маладых мужчын сярод замежнікаў, якія жывуць у Нарвэгіі.
Паводле дасьледчыкаў, гэта зьвязана з тым, што маладых мужчынаў-палякаў сярод іншаземцаў у Нарвэгіі найбольш. Апрача таго, гэта перш за ўсё маладым мужчынам сутыкненьне з агрэсіяй і злачыннасьцю пагражае ў найбольшай ступені.
Амаль 100 тысяч палякаў у Нарвэгіі найчасьцей жывуць у малых гарадах, у тым ліку 17% у вёсках. Паводле Статыстычнага ўпраўленьня Нарвэгіі, большасьць зь іх заяўляюць аб слабых сувязях з Нарвэгіяй і адсутнасьці даверу да нарвэскай паліцыі. 38% плянуе пасяліцца ў Нарвэгіі, 20% - у будучыні хоча вярнуцца ў Польшчу.
аз

Сярод замежнікаў, якія пражываюць у Нарвэгіі, найбольш выпадкаў агрэсіі зафіксавана ў адносінах да маладых палякаў. Пра гэта сьведчаць дадзеныя справаздачы Статыстычнага ўпраўленьня Нарвэгіі, датычнага ўзроўню жыцьця імігрантаў.

Паводле гэтых дасьледаваньняў, у мінулым годзе 5,2% палякаў у Нарвэгіі, якім ня больш за 24 гады, сталі ахвярамі злачынстваў або насільля. Гэта самы высокі працэнт маладых мужчын сярод замежнікаў, якія жывуць у Нарвэгіі.

Паводле дасьледчыкаў, гэта зьвязана з тым, што маладых мужчын-палякаў сярод іншаземцаў у Нарвэгіі найбольш. Апрача таго, гэта перш за ўсё маладым мужчынам сутыкненьне з агрэсіяй і злачыннасьцю пагражае ў найбольшай ступені.

Амаль 100 тысяч палякаў у Нарвэгіі найчасьцей жывуць у малых гарадах, у тым ліку 17% у вёсках. Паводле Статыстычнага ўпраўленьня Нарвэгіі, большасьць зь іх заяўляюць аб слабых сувязях з Нарвэгіяй і адсутнасьці даверу да нарвэскай паліцыі. 38% плянуе пасяліцца ў Нарвэгіі, 20% у будучыні хоча вярнуцца ў Польшчу.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт