Logo Polskiego Radia
Print

У сталіцы Лібіі – сур’ёзныя сутыкненьні

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 27.05.2017 14:16
Успыхнулі перастрэлкі паміж групоўкамі, якія ўваходзяць ва Ўрад нацыянальнага адзінства.
pixabay.com

У пятніцу ў сталіцы Лібіі Трыпалі пачаліся баі паміж урадавымі сіламі ды ісламскімі паўстанцамі. Загінулі ня менш за 28 чалавек, больш за 120 былі параненыя.

Перастрэлкі ўспыхнулі раніцай у пятніцу. Міжнародна прызнаны Ўрад нацыянальнага адзінства пачаў наступ на баевікоў з мэтай не дазволіць ім узяць пад кантроль сталіцу Лібіі.

Урад нацыянальнага адзінства быў створаны ў сакавіку 2016 году. Аднак кантралюе ён толькі частку тэрыторыі Лібіі, у большай частцы краіны працягваецца грамадзянская вайна.

Сам Урад нацыянальнага адзінства таксама застаецца нетрывалым. Ён узьнік у выніку пагадненьня, заключанага пры пасярэдніцтве ААН паміж умеркаванымі сіламі, прызнанымі міжнароднай супольнасьцю, ды ісламістамі, якія кантралявалі сталіцу Лібіі. Менавіта паміж праісламскімі і ўмеранымі групоўкамі ўнутры лібійскага ўраду адбыліся сутыкненьні ў Трыпалі.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт