Logo Polskiego Radia
Print

Вучняў у Нямеччыне вучаць пра «польскія канцлягеры»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.05.2017 13:40
Аб гэтым у Твітэры паведаміў паляк, бацька вучня, які рыхтуецца да экзамену на атэстат сталасьці па гісторыі.
screen Твітэра

Падручнік па гісторыі выпусьціла паважанае асьветніцкае выдавецтва Ernst Klett Verlag («Geschichte Und Geschehen»). Вучні карыстаюцца гэтым выданьнем з 2009 году.

Дасьледчык польска-нямецкіх адносін і супрацоўнік камісіі міжнародных дасьледаваньняў школьных падручнікаў Кшыштаф Рухневіч (Krzysztof Ruchniewicz) адзначае, што гэта не адзіная кніжка гэтага выдавецтва, якая перадае фальшывую інфармацыю. У падручніку для 12 клясы гаворыцца пра «польскія гета» і «польскія канцлягеры». Гісторык падкрэсьлівае, што гэтыя падручнікі выпрацоўваюць «фальшывыя коды памяці» ў маладых людзей, што можа несьці трагічныя наступствы.

У пятніцу Польска-нямецкая камісія падручнікаў выступіла з заявай адносна «польскіх канцлягераў», пра якія гаворыцца ў нямецкіх СМІ і падручніках. Аднак камісія можа толькі выдаваць «рэкамэндацыі», ня можа выступаць з патрабаваньнямі.

Адзначым, што тры гады таму Асацыяцыя нямецкіх гісторыкаў заклікала нямецкіх настаўнікаў процідзейнічаць фальшывым фармулёўкам на тэму нямецкіх злачынстваў падчас Другой сусьветнай вайны.

dw.com/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт