Logo Polskiego Radia
Print

Прэс-сакратар Мэркель тлумачыць яе словы аб супрацоўніцтве з NATO

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.05.2017 16:51
Адразу пасьля сустрэчы з Дональдам Трампам на саміце G-7, канцлерка Нямеччыны сказала, што Эўропа павінна ўзяць свой лёс у свае рукі.
Лідары G-7 у Таорміна на СыцылііЛідары G-7 у Таорміна на СыцылііEPA/TIBERIO BARCHIELLI/

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель падтрымлівае блізкае трансатлянтычнае супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі Амэрыкі.

З такой заявай выступіў прэс-сакратар Ангелы Мэркель Штэфэн Зайберт.

Ён адзначыў, што ў ацэнцы Ангелы Мэркель, трэба адкрыта гаварыць пра адрозьненьні, якія зьяўляюцца на лініі Нямеччына – ЗША, для таго, каб падтрымліваць здаровыя адносіны паміж дзьвюма краінамі.

Нагадаем, адразу пасьля сустрэчы з Дональдам Трампам на саміце G-7, канцлерка Нямеччыны сказала, што Эўропа павінна ўзяць свой лёс у свае рукі. Яна дала зразумець, што Злучаныя Штаты пад кіраўніцтвам прэзыдэнта Дональда Трампа і Вялікабрытанія пасьля прыняцьця рашэньня аб выхадзе з ЭЗ больш не зьяўляюцца надзейнымі партнэрамі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт