Logo Polskiego Radia
Print

У Балтыйскім моры здарыўся інцыдэнт з амэрыканскім самалётам

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 07.06.2017 10:24
Стратэгічны бамбавік ЗША быў перахоплены расейскім зьнішчальнікам СУ-27.
Цяжкі зьнішчальнік Су-27 ВПС Расеі. Ілюстрацыйны здымакЦяжкі зьнішчальнік Су-27 ВПС Расеі. Ілюстрацыйны здымакwww.flickr.com/IRONHIDE

Расейскія зьнішчальнікі перахапілі ў Балтыйскім моры амэрыканскі стратэгічны бамбавік В-52. Пэнтагон пацьвердзіў інфармацыю пра здарэньне, якую раней распаўсюдзіла расейскае міністэрства абароны. Прысутнасьць самалёта ў Балтыцы была зьвязаная з вучэньнямі NATO, у якіх удзельнічае таксама Польшча.

Агенцтва ТАСС паведаміла, што бамбавік быў ідэнтыфікаваны, а пазьней перахоплены зьнішчальнікам СУ-27. Па зьвестках Масквы, машына ляцела ўздоўж расейскай мяжы. Зьнішчальнік эскартаваў бамбавік нейкі час, захоўваючы бясьпечную адлегласьць. Гэтую інфармацыю пацьвердзіла міністэрства абароны ЗША. Па словах прэс-сакратара Мішэль Балданцы (Michelle Baldanza), перахопы самалётаў здараюцца даволі рэгулярна і як правіла яны праходзяць бясьпечна.

На мінулым тыдні Пэнтагон паведаміў пра адпраўку ў Вялікабрытанію бамбавікоў В-52 і 800 жаўнераў паветраных сілаў ЗША. Машыны былі адпраўленыя ў Эўропу, каб маглі ўдзельнічаць у вучэньнях NATO з удзелам 14 сяброў альянсу, у тым ліку суднаў польскага ваенна-марскога флёту.

Onet.pl/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт