Logo Polskiego Radia
Print

Парашэнка падпісаў закон аб моўных квотах на тэлебачаньні

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.06.2017 16:01
Штраф за невыкананьне закону будзе складаць 5% ад агульнага ліцэнзійнага збору канала.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Парашэнка падпісаў закон аб моўных квотах на тэлебачаньні
Штраф за невыкананьне закону будзе складаць 5% ад агульнага ліцэнзійнага збору канала.
Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў закон аб моўных квотах на тэлебачаньні. Аб гэтым гаворыцца на афіцыйнай старонцы прэзыдэнта ў Твітэры.
„Дзякуй прадстаўнікам СМІ за прапановы аб увядзеньні квот і вяртаньне ўкраінскай мовы ва ўкраінскіх СМІ. Я падпісаў адпаведны закон”, - адзначыў Пётр Парашэнка.
Закон аб моўных квотах прадугледжвае, што для агульнанацыянальных і рэгіянальных тэлекампаній доля перадач і фільмаў на ўкраінскай мове павінна складаць ня менш як 75 працэнтаў. Для мясцовых тэлерадыёкампаній устанаўліваецца квота на ўкраінамоўны прадукт 60 працэнтаў.
Пад квоты не падпадаюць перадачы й фільмы, выпушчаныя да 1 жніўня 1991 году. Іх дастаткова субтытраваць на ўкраінскай мове, тады яны ўключаюцца ва ўкраінскую квоту.
За невыкананьне квот тэлеканалы будуць штрафаваць. Сума кожнага асобнага штрафу будзе складаць 5 працэнтаў ад агульнага ліцэнзійнага збору гэтага канала.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт