Logo Polskiego Radia
Print

Швэцыя: рэкордная колькасьць заявак на атрыманьне грамадзянства

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.06.2017 10:11
Летась сярод 63 тысяч „новых” швэдаў найбольшую групу складалі імігранты з Самалі, Сырыі й Іраку.
flickr.com/Tony Webster

Швэцыя: рэкордная колькасьць заявак на атрыманьне грамадзянства
Летась сярод 63 тысяч „новых” швэдаў найбольшую групу складалі імігранты з Самалі, Сырыі й Іраку.
Паводле ацэнак Швэдзкага ўпраўленьня па пытаньнях міграцыі, у гэтым годзе з просьбай аб прадастаўленьні швэдзкага грамадзянства зьвернецца нават 77 тысяч іншаземцаў. Да траўня паступіла ўжо 29 тысяч заяваў.
Для таго, каб атрымаць грамадзянства Швэцыі неабходна мець пастаянную прапіску цягам апошніх пяці гадоў і не фігураваць у базе дадзеных паліцыі. У адрозьненьне, напрыклад, ад Даніі, Швэцыя не патрабуе ад заяўнікаў абавязковага веданьня швэдзкай мовы й стабільнага даходу.
Тым часам сацыёлягі зьвяртаюць увагу, што частка імігрантаў мае намер у будучыні вярнуцца ў сваю айчыну.
Паводле іранкі, якая пражывае ў Швэцыі 40 гадоў, гэтая надзея ліквідуе шанец на шчасьлівае жыцьцё ў новай айчыне.
„Многія з нас былі вымушаныя пакінуць сваю краіну, аднак яны надалей спадзяюцца ў будучыні змогуць вярнуцца. Таму яны ніколі ня змогуць інтэгравацца зь мясцовай культурай”, - кажа жанчына.
У мінулым годзе сярод 63 тысяч „новых” швэдаў найбольшую групу складалі імігранты з Самалі, Сырыі й Іраку.
interia.pl/аз

Паводле ацэнак Швэдзкага ўпраўленьня па пытаньнях міграцыі, у гэтым годзе з просьбай аб прадастаўленьні швэдзкага грамадзянства зьвернецца нават 77 тысяч іншаземцаў. Да траўня паступіла ўжо 29 тысяч заяваў.

Для таго, каб атрымаць грамадзянства Швэцыі неабходна мець пастаянную прапіску цягам апошніх пяці гадоў і не фігураваць у базе дадзеных паліцыі. У адрозьненьне, напрыклад, ад Даніі, Швэцыя не патрабуе ад заяўнікаў абавязковага веданьня швэдзкай мовы й стабільнага даходу.

Тым часам сацыёлягі зьвяртаюць увагу, што частка імігрантаў мае намер у будучыні вярнуцца ў сваю айчыну.

Паводле іранкі, якая пражывае ў Швэцыі 40 гадоў, гэтая надзея ліквідуе шанец на шчасьлівае жыцьцё ў новай айчыне.

„Многія з нас былі вымушаныя пакінуць сваю краіну, аднак яны надалей спадзяюцца, штo ў будучыні змогуць вярнуцца. Таму яны ніколі ня змогуць інтэгравацца зь мясцовай культурай”, - кажа жанчына.

У мінулым годзе сярод 63 тысяч „новых” швэдаў найбольшую групу складалі імігранты з Самалі, Сырыі й Іраку.

interia.pl/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт