Logo Polskiego Radia
Print

Бэата Шыдла: Baltic Pipe павысіць энэргетычную бясьпеку Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.06.2017 15:47
Кіраўнікі ўрадаў Польшчы й Даніі падпішуць у Капэнгагене мэмарандум аб будаўніцтве газаправоду.
PAP/Radek Pietruszka

Бэата Шыдла: Baltic Pipe павысіць энэргетычную бясьпеку Польшчы
Кіраўнікі ўрадаў Польшчы й Даніі падпішуць у Капэнгагене мэмарандум аб будаўніцтве газаправоду.
Прэм’ер Бэата Шыдла знаходзіцца з аднадзённым візытам у Данію. У Капэнгагене кіраўнічка польскага ўраду разам са сваім дацкім калегам Ларсам Расмусэнам падпіша мэмарандум аб будаўніцтве газаправоду Baltic Pipe.
Інвэстыцыя дасьць Польшчы доступ да радовішчаў „блакітнага паліва” на нарвэскім шэльфе праз газавае спалучэньне з Даніяй.
Як паведаміла кампанія Gaz-System, Балтыйская труба можа пасылаць газ ужо ў кастрычніку 2022 году.
Бэата Шыдла пераконвала, што Baltic Pipe – гэта чарговая важная інвэстыцыя з пункту гледжаньня энэргетычнай бясьпекі Польшчы.
У ходзе візыту кіраўнічкі польскага ўраду ў Капэнгагене заплянаваны таксама інвэстыцыйны сэмінар, у якім прымуць удзел прадстаўнікі дацкіх кампаній харчовай прамысловасьці, IT, энэргетыкі й ахова здароўя.
На заканчэньне візыту Бэата Шыдла сустрэнецца з дацкімі палякамі.
аз

Прэм’ер Бэата Шыдла знаходзіцца з аднадзённым візытам у Данію. У Капэнгагене кіраўнічка польскага ўраду разам са сваім дацкім калегам Ларсам Расмусэнам падпіша мэмарандум аб будаўніцтве газаправоду Baltic Pipe.

Інвэстыцыя дасьць Польшчы доступ да радовішчаў „блакітнага паліва” на нарвэскім шэльфе праз газавае спалучэньне з Даніяй.

Як паведаміла кампанія Gaz-System, Балтыйская труба можа пасылаць газ ужо ў кастрычніку 2022 году.

Бэата Шыдла пераконвала, што Baltic Pipe – гэта чарговая важная інвэстыцыя з пункту гледжаньня энэргетычнай бясьпекі Польшчы.

У ходзе візыту кіраўнічкі польскага ўраду ў Капэнгагене заплянаваны таксама інвэстыцыйны сэмінар, у якім прымуць удзел прадстаўнікі дацкіх кампаній харчовай прамысловасьці, IT, энэргетыкі й аховы здароўя.

На заканчэньне візыту Бэата Шыдла сустрэнецца з дацкімі палякамі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт