Logo Polskiego Radia
Print

Гатэлі ў Гамбургу адмовіліся прыняць Дональда Трампа

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.06.2017 14:02
Сытуацыю выратаваў Сэнат Гамбурга, які ў апошнюю хвіліну наняў амэрыканскаму прэзыдэнту сваю гасьцінную вілу.
ГамбургГамбургpixabay.com

Самыя вялікія гатэлі ў Гамбургу, дзе 7-8 ліпеня пройдзе саміт G20, адмовіліся прыняць прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. Аб гэтым паведамляюць нямецкія СМІ.

«Bild Zeitung» паведаміў, што сытуацыю выратаваў Сэнат Гамбурга, які ў апошнюю хвіліну наняў амэрыканскаму прэзыдэнту сваю гасьцінную вілу, разьмешчаную ў самым цэнтры горада на возеры Альстэр.

У мінулым у гэтым доме пражывалі, у прыватнасьці, Прынцэса Дыяна, каралева Лізавета ІІ і Ясір Арафат.

Рашэньне наняць Трампу гасьцінны дом, Сэнат прыняў, калі ўсе эксклюзыўныя гатэлі адмовіліся пасяліць амэрыканскага госьця. СМІ паведамляюць, што разглядалася такая магчымасьць, што Трампа паселяць у Бэрліне і ён будзе даяжджаць у Гамбург на саміт G20.

Жыхары раёна вілы не задаволеныя візытам амэрыканскага прэзыдэнта. "Мы асьцерагаемся ў нас дэманстрацый, камунікацыйных ускладненьняў і шматлікіх праверак", – сказалі карэспандэнту Польскага радыё жыхары мікрараёна, у якім будзе жыць Дональд Трамп.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт