Logo Polskiego Radia
Print

У Тбілісі ствараецца польская бібліятэка

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.06.2017 15:11
Ініцыятыву каардынуе польская амбасада ў сталіцы Грузіі.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Тбілісі ствараецца польская бібліятэка
Ініцыятыву каардынуе польская амбасада ў сталіцы Грузіі.
Палякі, якія пражываюць у Грузіі, просяць аб дапамозе ў стварэньні кнігазбору для польскай бібліятэкі ў Тбілісі. Перш за ўсё гаворка ідзе пра кнігі з галіны гісторыі, культуры, мастацтва й палітыкі. Ініцыятыву каардынуе польская амбасада ў сталіцы Грузіі.
У ходзе нядаўняга візыту прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды ў Тбілісі было вырашана аб адкрыцьці польскага аддзелу ў Нацыянальнай бібліятэцы парлямэнта Грузіі. Паводле дамовы, кнігазбор можа налічваць, па меншай меры, 1,5 кнігаў.
Прадугледжваецца стварэньне сямі аддзелаў, у асноўным зьвязаных з польскай гісторыяй, з асаблівым акцэнтам на XX стагодзьдзі, гісторыяй польскай культуры, мастацтва й літаратуры XX стагодзьдзя.
У новай бібліятэцы знойдуцца таксама публікацыі, датычныя польска-грузінскіх адносінаў, польскіх трансфармацыяў і інтэграцыі ў эўраатлянтычныя структуры.
Каардынатары праекту па стварэньні бібліятэкі спадзяюцца на падтрымку выдаўцоў, унівэрсытэтаў і асобных аўтараў у Польшчы.
аз

Палякі, якія пражываюць у Грузіі, просяць аб дапамозе ў стварэньні кнігазбору для польскай бібліятэкі ў Тбілісі. Перш за ўсё гаворка ідзе пра кнігі з галіны гісторыі, культуры, мастацтва й палітыкі. Ініцыятыву каардынуе польская амбасада ў сталіцы Грузіі.

У ходзе нядаўняга візыту прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды ў Тбілісі было вырашана аб адкрыцьці польскага аддзелу ў Нацыянальнай бібліятэцы парлямэнта Грузіі. Паводле дамовы, кнігазбор можа налічваць, па меншай меры, 1,5 тысячы кнігаў.
Прадугледжваецца стварэньне сямі аддзелаў, у асноўным зьвязаных з польскай гісторыяй, з асаблівым акцэнтам на XX стагодзьдзі, гісторыяй польскай культуры, мастацтва й літаратуры XX стагодзьдзя.

У новай бібліятэцы знойдуцца таксама публікацыі, датычныя польска-грузінскіх адносінаў, польскіх трансфармацыяў і інтэграцыі ў эўраатлянтычныя структуры.
Каардынатары праекту па стварэньні бібліятэкі спадзяюцца на падтрымку выдаўцоў, унівэрсытэтаў і асобных аўтараў у Польшчы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт