Logo Polskiego Radia
Print

Эўракамісія выдзеліла 112 млн эўра на будаўніцтва газаправоду ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.06.2017 13:11
Брусэль: праект стварае магчымасьці для будучага экспарту газу ва Ўкраіну, Славаччыну й Чэхію.
PAP/EPA/PATRICK SEEGER

Эўракамісія выдзеліла 112 мльн эўра на будаўніцтва газаправоду ў Польшчы
Брусэль: праект стварае магчымасьці для будучага экспарту газу ва Ўкраіну, Славаччыну й Чэхію.
Эўрапейская камісія выдзеліла 112 мільёнаў эўра на будаўніцтва 167 кілямэтраў газаправода ў Вялікапольскім і Ніжнесылескім ваяводзтвах Польшчы.
Газаправод будзе пабудаваны паміж вёскамі Львовак (Lwówek) і Адаляны (Odolany). Яго агульны кошт складзе больш за адзін мільярд злотых.
Газаправод злучыць тэрмінал звадкаванага газу ў Сьвінауйсьце зь існуючай інфраструктурай. Паводле Эўракамісіі, праект стварае магчымасьці для будучага экспарту газу ва Ўкраіну, Славаччыну й Чэхію. Брусэль падкрэсьлівае, што гэтыя інвэстыцыя прычыніцца да павышэньня энэргетычнай бясьпекі Польшчы.
Інвэстыцыю рэалізуе кампанія Gaz-System. Завяршэньне праекта плянуецца на пачатку 2019 году.
Кампанія заяўляе, што ў 2015-2025 гадах пабудуе больш за 2000 км газаправодаў у заходняй, паўднёвай і ўсходняй частцы Польшчы.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт