Logo Polskiego Radia
Print

Польскі арцыбіскуп аддаў сваю кватэры ў Ватыкане ўцекачам з Сырыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.06.2017 16:39
У мяне няма сям'і, я просты сьвятар, тлумачыць арцыбіскуп Конрад Краеўскі.
pixabay.com

Польскі арцыбіскуп аддаў сваю кватэры ў Ватыкане сям’і з Сырыі
У мяне няма сям'і, я просты сьвятар, тлумачыць арцыбіскуп Конрад Краеўскі.
Вялікі элемозінарый Яго Сьвятасьці (лац. Elemosinerius Apostolica) - афіцыйны папскі раздатчык міласьціны, арцыбіскуп Конрад Краеўскі (Konrad Krajewski) пераехаў жыць у свой кабінэт.
Папскі чыноўнік аддаў сваю службовую кватэры ў Ватыкане сям’і бежанцаў з Сырыі, у якой надоечы нарадзілася дзіця. Бежанцы прыбыла ў Рым гуманітарным калідорам, створаным Супольнасьцю сьвятога Эгідзія ў супрацоўніцтве з урадам Італіі.
Арцыбіскуп Краеўскі пераехаў у будынак, дзе знаходзіцца яго офіс. У інтэрвію газэце „La Repubblica” герарх падкрэсьлівае, што такое рашэньне лічыць нармальным.
„У мяне няма сям'і, я просты сьвятар, таму ахвяраваньне сваёй кватэрай – для мяне невялікая страта”, - сьціпла падсумаваў арцыбіскуп Краеўскі.
onet.pl/аз

Вялікі элемaзінарый Яго Сьвятасьці (лац. Elemosinerius Apostolica), афіцыйны папскі раздатчык міласьціны, арцыбіскуп Конрад Краеўскі (Konrad Krajewski) пераехаў жыць у свой кабінэт.

Папскі чыноўнік аддаў сваю службовую кватэры ў Ватыкане сям’і бежанцаў з Сырыі, у якой надоечы нарадзілася дзіця. Бежанцы прыбылi ў Рым па гуманітарным калідоры, створаным Супольнасьцю сьвятога Эгідзія ў супрацоўніцтве з урадам Італіі.

Арцыбіскуп Краеўскі пераехаў у будынак, дзе знаходзіцца яго офіс. У інтэрвію газэце „La Repubblica” герарх падкрэсьлівае, што такое рашэньне лічыць нармальным.

„У мяне няма сям'і, я просты сьвятар, таму ахвяраваньне сваёй кватэрай – для мяне невялікая страта”, - сьціпла зазначыў арцыбіскуп Краеўскі.

onet.pl/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт