Logo Polskiego Radia
Print

Паліцыя Чачні спыніла крымінальны перасьлед супраць Мурада Амрыева

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.06.2017 18:40
Амрыеў праходзіў падазраваным па справе аб выкарыстаньні заведама падложнага дакумэнта.
Чэмпіён сьвету па зьмяшаных баявых мастацтвах (ММА) Мурад АмрыеўЧэмпіён сьвету па зьмяшаных баявых мастацтвах (ММА) Мурад АмрыеўФота з профіля Мурада Амрыева ў Facebook

Паліцыя Чачні спыніла крымінальны перасьлед супраць чэмпіёна сьвету па зьмяшаных баявых мастацтвах (ММА) Мурада Амрыева, піша «Новая газета». З такім паведамленьнем выступіла прэс-служба МУС Чачэнскай Рэспублікі.

Амрыеў праходзіў падазраваным па справе аб выкарыстаньні заведама падложнага дакумэнта: у яго пашпарце супрацоўнікі пашпартнага стала зрабілі абдрукоўку.

У 2013 годзе Мурада Амрыева затрымалі, каб завабіць зь Нямеччыны яго старэйшага брата, падазраванага ў замаху на высокапастаўленага чыноўніка МУС Чачні. У міліцыі Амрыева катавалі, як распавёў спартовец. Пасьля гэтага ён уцёк ва Ўкраіну, за якую выступаў апошнія гады.

У чэрвені Амрыеў прыяжджаў у Расею, дзе яго затрымалі ў Бранску, аднак адтуль яму ўдалося ўцячы. Потым спартоўца затрымалі ў беларускім Добрушы й перадалі расейскім сілавікам.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт