Logo Polskiego Radia
Print

Тэрэза Мэй возьме пад кантроль расьсьледаваньне прычын пажару ў Лёндане

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.06.2017 19:16
У пажары ў жылым доме загінулі 17 чалавек, каля 80 пацярпелых знаходзяцца ў бальніцах.
PAP/EPA/FACUNDO ARRIZABALAGA

Прэмʼер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй паведаміла, што яна асабіста будзе ажыцьцяўляць кантроль за сьледзтвам па ўстанаўленьні прычын пажару жылога дома ў заходняй частцы Лёндана. Сёньня пад старшынствам Тэрэзы Мэй прайшла нарада крызыснага штаба, на якім былі абмеркаваныя пытаньні працы ратавальных службаў і дапамогі пацярпелым. Вэрсія аб магчымым тэракце пакуль не пацьвердзілася.

Як паведамлялася, у выніку пажару ў 24-павярховым доме Grenfell Tower у ноч з аўторка на сераду загінулі 17 чалавек, каля 80 пацярпелых знаходзяцца ў бальніцах, зь іх 18 – у крытычным стане. У выніку пажару пацярпелі 120 семʼяў, у тым ліку сямʼя з Польшчы. Эвакуяваныя жыхары часова разьмешчаныя ў бліжэйшых грамадзкіх будынках.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт