Logo Polskiego Radia
Print

Двое палякаў арыштаваныя ў Нарвэгіі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.06.2017 17:01
Мужчыны падазраюцца ў падпале гатэля й наўмыснай спробе забойства.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Двое палякаў арыштаваныя ў Нарвэгіі
Мужчыны падазраюцца ў падпале гатэля й наўмыснай спробе забойства.
Акруговай суд у Бэргене вырашыў арыштаваць дваіх палякаў. Мужчыны падазраюцца ў падпале гатэля ў сьнежні 2015 году. Будынак у гарадку Ліндас павінен быў быць ператвораны ў цэнтар для непаўналетніх бежанцаў. Падчас пажару ў гасьцініцы знаходзіліся два чалавекі, якія на шчасьце не пацярпелі.
Як паведамляюць нарвэскія СМІ, падазраваныя палякі былі арыштаваныя на тэрмін двух месяцаў, каб ня зьехалі ў Польшчу. Суд не пагадзіўся, каб мужчына да часу распачацьця працэсу заставаліся на волі.
За наўмысную спробу забойства, у якой палякаў абвінавачвае пракуратура, нарвэскі Крымінальны кодэкс прадугледжвае пазбаўленьне волі да 21 году.
аз

Акруговай суд у Бэргене вырашыў арыштаваць дваіх палякаў. Мужчыны падазраюцца ў падпале гатэля ў сьнежні 2015 году. Будынак у гарадку Ліндас павінен быў быць ператвораны ў цэнтар для непаўналетніх бежанцаў. Падчас пажару ў гасьцініцы знаходзіліся два чалавекі, якія на шчасьце не пацярпелі.

Як паведамляюць нарвэскія СМІ, падазраваныя палякі былі арыштаваныя на тэрмін двух месяцаў, каб ня зьехалі ў Польшчу. Суд не пагадзіўся, каб мужчыны да часу распачацьця працэсу заставаліся на волі.

За наўмысную спробу забойства, у якой палякаў абвінавачвае пракуратура, нарвэскі Крымінальны кодэкс прадугледжвае пазбаўленьне волі да 21 году.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт