Logo Polskiego Radia
Print

Парашэнка адмяніў „закон Саўчанкі”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.06.2017 13:17
Новыя правілы будуць тычыцца толькі людзей, асуджаных пасьля ўступленьня закону ў сілу.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Парашэнка адмяніў „закон Саўчанкі”
Новыя правілы будуць тычыцца толькі людзей, асуджаных пасьля ўступленьня закону ў сілу.
Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка адмяніў зьмены ў „законе Саўчанкі”, паводле якіх адзін дзень папярэдняга зьняволеньня залічваўся за два дні асноўнага пакараньня. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.
Паводле новай рэдакцыі закону, папярэдняе зьняволеньне будзе „залічвацца судом у тэрмін пакараньня пры асуджэньні да пазбаўленьня волі дзень за дзень”, — гаворыцца ў паведамленьні.

Так званы „закон Саўчанкі”, уступіў у сілу 24 сьнежня 2015. Ён прадугледжваў залічэньне аднаго дня ў СІЗА як двух дзён пазбаўленьня волі.
У верасьні 2016 году ў паліцыі Ўкраіны паведамлялі, што паводле „закону Саўчанкі” вызваленыя дзевяць тысячаў чалавек. Калі дзьвюх тысячаў зь іх зноў зьдзейсьнілі злачынства й вярнуліся за краты.
svaboda.org/аз

Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка адмяніў зьмены ў „законе Саўчанкі”, паводле якіх адзін дзень папярэдняга зьняволеньня залічваўся за два дні асноўнага пакараньня. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

Паводле новай рэдакцыі закону, папярэдняе зьняволеньне будзе „залічвацца судом у тэрмін пакараньня пры асуджэньні да пазбаўленьня волі дзень за дзень”, — гаворыцца ў паведамленьні.

Новыя правілы будуць тычыцца толькі людзей, асуджаных пасьля ўступленьня закону ў сілу.

Так званы „закон Саўчанкі”, уступіў у сілу 24 сьнежня 2015. Ён прадугледжваў залічэньне аднаго дня ў СІЗА як двух дзён пазбаўленьня волі.

У верасьні 2016 году ў паліцыі Ўкраіны паведамлялі, што паводле „закону Саўчанкі” вызваленыя дзевяць тысячаў чалавек. Каля дзьвюх тысячаў зь іх зноў зьдзейсьнілі злачынства й вярнуліся за краты.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт