Logo Polskiego Radia
Print

Бэльгійцы езьдзяць за пакупкамі ў суседнія краіны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.06.2017 16:01
Напрыклад, хлеб, рыба, мяса й малочныя прадукты ў сярэднім на 10% таньнейшыя ў Нідэрляндах.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Бэльгійцы езьдзяць за пакупкамі ў суседнія краіны
Напрыклад, хлеб, рыба, мяса й малочныя прадукты ў сярэднім на 10% таньнейшыя ў Нідэрляндах.
Бэльгія зьяўляецца самай дарагой краінай у рэгіёне. Цэны амаль усіх прадукты, за выключэньнем садавіны й гародніны, вышэйшыя, чым у суседніх дзяржавах. Пра гэта паведамляюць бэльгійскія СМІ, спасылаючыся на дадзеныя „Эўрастату” - статыстычнага бюро Эўразьвязу.
З-за высокіх цэнаў, бэльгійцы вельмі часта езьдзяць за пакупкі ў суседнія краіны. Напрыклад, хлеб, рыба, мяса й малочныя прадукты ў сярэднім на 10% таньнейшыя ў Нідэрляндах. Безалькагольныя напоі, а таксама алькаголь, абутак і мэблю яны купляюць у Францыі, дзе цэны на 11% меншыя. У сваю чаргу ў Нямеччыне бэльгійцы купляюць вопратку й хатнюю тэхніку, а ў Люксэмбургу - цыгарэты й бэнзін.
І толькі цэны на садавіну й гародніну, асабліва на бульбу зьяўляюцца самымі нізкімі ў Бэльгіі, у параўнаньні з суседнімі краінамі.
Прычынай гэтага, між іншым, зьяўляюцца высокія кошты працы. Паводле экспэртаў, за грошы, якія грамадзяне Бэльгіі выдаткоўваюць за мяжой можна было б стварыць амаль 20 тысяч новых працоўных месцаў.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт