Logo Polskiego Radia
Print

Шэсьце супраць тэрарызму не атрымала шырокай падтрымкі мусульман

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 19.06.2017 16:20
Маўляў, шэсьце падчас рамадану зьяўляецца фізычна непасільным для мусульман.
www.pixabay.com

У суботу ў нямецкім Кёльне адбылося шэсьце мусульман супраць ісламскага тэрарызму. Ідэя добрая. Толькі замест дзесяткаў тысяч дэманстрантаў, пра якіх казалі арганізатары, прыйшло толькі некалькі сотняў удзельнікаў – піша «Gazeta Polska Codziennie». І называе гэта ціхай падтрымкай тэрарызму.

Малая яўка ў выпадку такіх дэманстрацый – гэта вялікая памылка, – казала дасьледчыца ісламу ды ініцыятарка шэсьця Ламія Кадор, якая два тыдні заахвочвала ў сацсетках прымаць удзел у мерапрыемстве.

У суботу са сцэны арганізатары пераконвалі, што большасьць мусульман выступае супраць тэрарызму і насільля ды ня хоча, каб іх веру выкарыстоўвалі фанатыкі. Тым ня менш, многія адмовіліся ад удзелу ў шэсьці. Напрыклад, турэцка-ісламская Вунія рэлігійных устаноў, якая не далучылася да дэманстрацыі, тлумачыла, што шэсьце падчас рамадану зьяўляецца фізычна непасільным для мусульман, паколькі яны трымаюць пост ад раніцы да вечара. Акрамя таго, кіраўніцтва ўстановы заўважыла, што такія маніфэстацыі «кляймяць мусульман, зводзяць праблему тэрарызму толькі да ісламу».

Gazeta Polska Codziennie/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт