Logo Polskiego Radia
Print

Люксэмбург: краіны Эўразьвязу рыхтуюцца да саміту

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.06.2017 15:31
Сёньня ў Люксэмбургу сустрэліся міністры па эўрапейскіх справах, учора – кіраўнікі дыпляматыі краінаў ЭЗ.
PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Люксэмбург: краіны Эўразьвязу рыхтуюцца да саміту
Сёньня ў Люксэмбургу сустрэліся міністры па эўрапейскіх справах, учора – кіраўнікі дыпляматыі краінаў ЭЗ.
Падрыхтоўка да саміту Эўразьвязу, гэта асноўная тэма сустрэчы міністраў па эўрапейскіх справах дзяржаў-членаў ЭЗ у Люксэмбургу. У другой частцы паседжаньня ня будзе ўдзельнічаць міністар зь Вялікабрытаніі, паколькі прадстаўнікі 27 краін супольнасьці будуць гаварыць пра брэксіт.
Нагадаем, падчас саміту эўрапейскія лідары павінны вырашыць, сярод іншага, аб стварэньні пастаяннага супрацоўніцтва ахвотных краінаў у галіне абароны. Учора пра гэта таксама ў Люксэмбургу размаўлялі міністры замежных спраў краінаў ЭЗ.
Кіраўнік польскай дыплямарыі Вітальд Вашчыкоўскі (Witold Waszczykowski) адзначыў, што Польшча зацікаўлена ў такім супрацоўніцтве, але на ўмове партнэрства.
„Гаворка ідзе пра тое, каб гэтае супрацоўніцтва не прывяло да захопу буйнымі дзяржавамі абароннай прамысловасьці меншых дзяржаваў, або да дамінацыі”, - сказаў кіраўнік польскай дыпляматыі. Палітык дадаў, што супрацоўніцтва ў рамках абароннай палітыкі Эўразьвязу ня можа быць канкурэнцыяй Паўночнаатлянтычнаму альянсу.
Пасьля абмеркаваньня падрыхтоўкі да саміту ЭЗ, прадстаўнік Вялікабытаніі пакіне паседжаньне, а міністры па справах Эўропы з 27 краін падсумуюць вынікамі ўчарашняга першага дня перамоваў па брэксіты.
Нагадаем, учора Эўразьвяз і Вялікабрытанія прынялі парадак працы й прыярытэты перамоўнага працэсу.
аз

Падрыхтоўка да саміту Эўразьвязу, гэта асноўная тэма сустрэчы міністраў па эўрапейскіх справах дзяржаў-членаў ЭЗ у Люксэмбургу. У другой частцы паседжаньня ня будзе ўдзельнічаць міністар зь Вялікабрытаніі, паколькі прадстаўнікі 27 краін супольнасьці будуць гаварыць пра брэксіт.

Нагадаем, падчас саміту эўрапейскія лідары павінны вырашыць, сярод іншага, аб стварэньні пастаяннага супрацоўніцтва ахвотных краінаў у галіне абароны. Учора пра гэта таксама ў Люксэмбургу размаўлялі міністры замежных спраў краінаў ЭЗ.
Кіраўнік польскай дыплямарыі Вітальд Вашчыкоўскі (Witold Waszczykowski) адзначыў, што Польшча зацікаўлена ў такім супрацоўніцтве, але на ўмове партнэрства.

„Гаворка ідзе пра тое, каб гэтае супрацоўніцтва не прывяло да захопу буйнымі дзяржавамі абароннай прамысловасьці меншых дзяржаваў, або да дамінацыі”, - сказаў кіраўнік польскай дыпляматыі. Палітык дадаў, што супрацоўніцтва ў рамках абароннай палітыкі Эўразьвязу ня можа быць канкурэнцыяй Паўночнаатлянтычнаму альянсу.

Пасьля абмеркаваньня падрыхтоўкі да саміту ЭЗ, прадстаўнік Вялікабытаніі пакіне паседжаньне, а міністры па справах Эўропы з 27 краін падсумуюць вынікі ўчарашняга першага дня перамоваў па брэксіты.

Нагадаем, учора Эўразьвяз і Вялікабрытанія прынялі парадак працы й прыярытэты перамоўнага працэсу.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт